Беларускія мытнікі за тыдзень канфіскавалі 111 тон яблыкаў і таматаў

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкФура на памежжы
Фура на памежжы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У дачыненні да адпраўнікоў і перавозчыкаў распачаты адміністрацыйны працэс, агульны кошт канфіскаваных тавараў складае больш за два мільярды рублёў.

МІНСК, 11 cак — Sputnik. Мабільныя групы аператыўнай мытні за мінулы тыдзень канфіскавалі 111 тон плодаагародніннай прадукцыі, якая трапляе пад санкцыі, паведамілі Sputnik у прэс-службе ДМК.

Тавары (яблыкі, таматы, пекінская капуста), якія везлі ў Расію на шасці велікагрузах, перамяшчаліся без неабходных таварасуправаджальных дакументаў.

"Паводле папярэдняй ацэнкі агульны кошт канфіскаваных гародніны і садавіны, якія трапляюць пад спецыяльныя эканамічныя меры, уведзеныя Расіяй, перавысіла 2 млрд. Беларускіх рублёў", — распавялі ў ДМК.

Там таксама дадалі, што ў дачыненні да адпраўнікоў і перавозчыкаў тавараў пачаты працэс па ч. 4, арт. 12.17 Адміністрацыйнага кодэкса Беларусі.

Стужка навiн
0