МІНСК, 11 сак — Sputnik. Супрацоўнікі Лідскага пагранатрада затрымалі на беларуска-літоўскім памежжы мужчыну, які спрабаваў вывезці ў Літву 340 пачкаў цыгарэт — аўтамабіль парушальніка можа быць канфіскаваны, паведамілі Sputnik ў пагранатрадзе.
Па словах памежнікаў, кантрабанда тытунёвых вырабаў на мяжы Беларусі і Літвы ў апошні час набыла эпідэмічны характар.
"Раніцай 10 сакавіка падчас рэалізацыі першаснай інфармацыі ў чарговы раз зрабілі спробу вывазу партыі тытунёвых вырабаў за межы Беларусі ў пункце пропуску "Беняконі". У выніку дагляду аўтамабіля Mitsubishi, які належыць 41-гадоваму беларусу, з тайніка было вынята 340 пачкаў цыгарэт", — сказалі ў атрадзе.
Памежнікі таксама паведамілі, што нелегальны груз ацанілі ў 7,48 мільёна рублёў.
"Тытунёвыя вырабы знаходзіліся ў адмысловым тайніку — саматужна вырабленай металічнай ёмістасці, размешчанай у панэлі прыбораў", — сказалі суразмоўцы агенцтва.
Там таксама падкрэслілі, што дзеючае заканадаўства прадугледжвае не толькі штраф і канфіскацыю кантрабандных тавараў, але і канфіскацыю машыны як прылады здзяйснення правапарушэння.
"Хутчэй за ўсё, па рашэнні суда затрыманая аўтамашына будзе канфіскавана і накіравана ў даход дзяржавы", — заключылі пагранічнікі.