МІНСК, 12 сак — Sputnik. Міністэрства адукацыі вызначыла адзнакі, прыраўнаваныя да нездавальняючых па выніках цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) у 2016 годзе. Адпаведная пастанова Мінадукацыі апублікавана ў суботу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, ніжняе парогавае значэнне адзнак ЦТ-2016 па беларускай або рускай мовах для абітурыентаў складзе ад 0 да 9 балаў, выключаючы некаторыя філалагічныя спецыяльнасці, дзе яно знаходзіцца ў дыяпазоне ад 0 да 19 балаў (уключна).
У 2016 годзе нездавальняючымі адзнакамі ўстаноўлены:
- па першым прадмеце профільнага іспыту — матэматыка, фізіка, хімія, біялогія — ад 0 да 14 балаў (уключна);
- гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя найноўшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — ад 0 да 19 (уключна);
- па другім прадмеце профільнага іспыту — матэматыка, фізіка, хімія, біялогія — 0 да 9 (уключна).
Ніжнія парогавыя значэнні адзнак ЦТ у ВНУ Мінабароны, МНС, Дзяржпагранкамітэта, на ваенныя факультэты грамадзянскіх ВНУ, а таксама ў некаторых іншых ВНУ па такіх прадметах, як беларуская мова, руская мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя найноўшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), — устаноўлены ад 0 да 4 балаў (уключна).
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.