МІНСК, 13 сак — Sputnik. Пахаладанне і пагаршэнне надвор'я чакаецца на Беларусі ў нядзелю, ападкі і паніжэнне тэмпературы паветра могуць ўскладніць сітуацыю на дарогах у ранішнія гадзіны, паведамілі ў Гідрамеце.
"У нядзелю надвор'е па Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж, туман", — паведамілі Sputnik у суботу сіноптыкі.
Акрамя гэтага, ноччу і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца, адзначылі ў Гідрамеце.
Паводле слоў сіноптыкаў, тэмпература ўначы будзе ад мінус 4 — да плюс 2, а днём 0 — плюс 5. Па Мінску ноччу прагназуюцца невялікія ападкі, у выглядзе мокрага снегу і дажджу, днём без істотных ападкаў. Тэмпература ноччу 0 — мінус 2, днём 1 — 3 цяпла, паведамілі ў Гідрамеце.
Там таксама адзначылі, што пахаладанне працягнецца нядоўга, у сераду зноў пачне цяплець і на Беларусі ўсталюецца больш цёплае і камфортнае надвор'е.