МІНСК, 14 сак — Sputnik. Мінскія прыхільнікі спявачкі выкупілі ўсе квіткі і рыхтуюцца прыгожа развітацца са сваім кумірам, зрабіць яе мінскае выступленне незабыўным.
"Шоу Земфіры заўжды становіцца для Мінска сапраўднай эпідэміяй, людзі па-добраму ёй хварэюць. Не дзіўна, што вельмі хутка была раскуплена фанзона і танцпляц, а неўзабаве не стала квіткоў і на правы ярус "Мінск —Арэны". Нам тэлефануюць і моляць дадаць квіткоў у продаж, але фізічна немагчыма павялічыць умяшчальнасць нават такой буйной пляцоўкі", — пракаментаваў ажыятаж вакол выступлення Земфіры ў Мінску кіраўнік канцэртнага агенцтва "Атам-Інтэртэймэнт" Андрэй Аляксееў.
Як паведамлялася раней, на разагрэве ў Земфіры выступіць Дэніэл О'Шаліван — зорка сучаснай лонданскай сцэны; гледачаў таксама чакаюць крэатыўныя флэш-мобы фанатаў, любімыя мільёнамі гіты і, верагодна, апошняя магчымасць наведаць канцэрт Земфіры ў фармаце тура па гарадах — на адным з канцэртаў падчас туру "Маленькі чалавек" спявачка заявіла, што "гэта апошні тур".
Канцэрт Земфіры адбудзецца ў "Мінск-Арэне" 15 сакавіка, пачатак а 19-й гадзіне; кошт квіткоў, якія яшчэ засталіся, складае ад 400 да 500 тыс рублёў.