https://bel.sputnik.by/20160314/1020814861.html
“Ра і Дж” – вялікая гісторыя ў кароткім метры
“Ра і Дж” – вялікая гісторыя ў кароткім метры
Sputnik Беларусь
Грошы на мастацкі фільм на аснове краўдфандынгавай сістэмы ўпершыню сабралі ў Беларусі. Стужка распавядае пра вечнае каханне і ў неўзабаве будзе прадстаўлена... 14.03.2016, Sputnik Беларусь
2016-03-14T21:23+0300
2016-03-14T21:23+0300
2023-04-18T08:23+0300
рэпартаж
у беларусі
беларусь
мастацтва
кіно
сучаснае мастацтва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102080/96/1020809655_0:0:3861:2172_1920x0_80_0_0_92ba0317df686af9d6972d55c8523aac.jpg
Юлія Хвошч, Sputnik.Збор сродкаў на моладзевыя творчыя праекты "народнымі намаганнямі" — з'ява не новая для Беларусі. На гэтай аснове паспяхова распачаў сваю дзейнасць колькі гадоў таму незалежны літаратурны альманах "Макулатура", шэраг гуртоў запісалі альбомы такім жа чынам, а гурт фолькавай музыкі "Стары Ольса" не так даўно сабраў сродкі на новы кліп.Але грошы на мастацкі фільм, няхай і караткаметражны, былі сабраны на айчыннай краўдфандынгавай платформе ўпершыню. Фільм "Ра і Дж" маладога рэжысёра Яўгена Лыткіна прэзентавалі ў мінулую пятніцу ў межах закрытага паказу.Збіты сюжэт, цікавыя дэталіКажуць, што ў свеце існуе толькі 36 сюжэтаў, усё астатняе — варыяцыі. Аўтары "Ра і Дж" пайшлі па шляху амерыканскіх фільмаў для падлеткаў: у гісторыі пра вялікае каханне абавязкова павінен быць адзін (як правіла дзяўчына) смяротна хворым. Другі ж звычайна даведваецца пра дыягназ, калі ўсё вельмі добра і гісторыя пра каханне з першага позірку блізіцца да вяселля. Ну, і канешне, "здаровы" складнік пары павінен у гонар вечнага кахання напрыканцы фільма здзейсніць геройскі ўчынак — ахвяраваць кавалачкам сябе дзеля каханай.Гэта ўжо настолькі збітая заходнімі кінаматаграфістамі наіўная тэма, што стала нават крыўдна з нагодны абрання беларускім таленавітым тандэмам Лыткін-Малахаў гэтай гісторыі. Аднак перад паказам аўтары адзначылі, што менавіта гэты сцэнар для іх вельмі важны.Хлопец закахаўся ў дзяўчыну, якая працуе афіцыянткай, прапануе сустрэцца, яна адмаўляе, але ўпартасць хлопца пераадольвае. Неўзабаве яны становяцца самай шчаслівай парай у свеце. Але раптоўна герой дазнаецца, што ў яго закаханай фіброз легкага.Мімаходам закранаецца праблема сучаснай моладзі. Гераіня называе сваіх сяброў мёртвымі таму што яны "быццам бы ёсць, але так… посцяць малюнкі ў інтэрнэце". У гэтым кантэксце на працягу стужкі аўтары адлюстроўваюсь прыгажосць "рэальнага" жыцця, яго насычанасць. За гэта ім вялікі плюс.Куды больш за сюжэтную лінію парадаваў калейдаскоп цікавых дэталей — пазванавальныя пейзажы сучаснага, менавіта беларускага, горада, эпізод з матацыклам, елачная цацка ў трамваі, нестандартнае мысленне галоўнага героя.Мантажныя планы ў стужцы зроблены прафесійна, і, як нехта адзначыў у зале пасля прагляду, гэта не поўнафарматнае кіно, каб ладзіць яго шырокімі размашыстымі планамі — хуткая змена планаў як мага лепей упісалася ў кароткі метр.Прыемна здзівіла і праца маладых акцёраў. Яны сапраўдныя, не імкнуцца выдаць сябе за выдатных акцёраў, а проста і гарманічна існуюць у стужцы."Я паспрабавала распавесці гісторыю слабага чалавека. Не таго героя, якога мы прывыклі бачыць, які змагаецца з праблемамі, перамагае іх, і, як вынік, становіцца мацней. Мне хацелася распавесці пра другое. Мабыць, для гэтага таксама трэба мець нейкую моц, каб прызнацца, што ты слабы", - распавяла актрыса Алеся Грыбок, якая здымалася ў нашумелай "Вышэй за неба", перад паказам.Падаліся незразумелымі некаторыя гукарэжысёрскія крокі, асабліва — выкарыстанне музыкі і песень гурта Navi. Пасля паказу акцёры прызналіся, што гэта іх любімы гурт, але ці варта толькі з гэтай нагоды ўключаць у фільм музыку, якая не найлепшым чынам упісваецца ў кантэкст? Магчыма, так падалося, што музыка была выкарастана не дарэчна — песня Navi літаральна ўрэзалася ў самы сонечны эпізод стужкі, крыху пайграла і так сама раптоўна знікла. Іншая справа песня J: Морс напрыканцы фільму — тут усё гарманічна — шчырая, свабодная і крыху сумная, як і сам фільм.Супярэчлівыя ўражанніПасля прагляду выказацца ахвочых ці то не; было, ці то саромеліся. Усе сядзелі быццам у чаканні працягу стужкі. Замест працягу гледачам прапанавлі бэкстэйдж — кліп з цікавых момантаў, якія адбываліся падчас здымачнага працэсу. Ён, дарэчы, атрымаўся досыць маляўнічым і пазітыўным.Прагляд бэкстэйджу, нарэшце, разняволіў гледачоў і яны пачалі выказываць свае супярэчлівые ўражанні. Некаму здавалася, што гісторыю для поўнага фармату нельга ўмясціць у кароткі метр, некага не задаволілі мантажныя планы, нехта запытаўся пра грошы, а вакалістка гурта Navi пахваліла сваю музыку ў фільме. Кожнаму — сваё. Але ў большасці засталося пачуццё недасказанасці, амаль усім каментатарам нечага не хапала.У агульным фільм падаецца прафесійным, яго ніяк нельга назваць аматарскім. Канешне, у стужкі ёсць маленькія недахопы, але яна зроблена настолькі шчыра, што ніхто пасля прагляду не застаўся абыякавым. Спадабаецца стужка шырокаму гледачу ці не — не так ужо і важна. Важна тое, што таленавітыя маладыя людзі давялі справу да канца, зрабілі гэта і пераканалі, што ў беларускага кінематографа ёсць будучыня.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102080/96/1020809655_0:0:3861:2896_1920x0_80_0_0_abb9ff5b385096bb4aa62d3e1419499c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэпартаж, у беларусі, беларусь, мастацтва, кіно, сучаснае мастацтва
рэпартаж, у беларусі, беларусь, мастацтва, кіно, сучаснае мастацтва
“Ра і Дж” – вялікая гісторыя ў кароткім метры
21:23 14.03.2016 (абноўлена: 08:23 18.04.2023) Грошы на мастацкі фільм на аснове краўдфандынгавай сістэмы ўпершыню сабралі ў Беларусі. Стужка распавядае пра вечнае каханне і ў неўзабаве будзе прадстаўлена шырокаму колу гледачоў.
Збор сродкаў на моладзевыя творчыя праекты "народнымі намаганнямі" — з'ява не новая для Беларусі. На гэтай аснове паспяхова распачаў сваю дзейнасць колькі гадоў таму незалежны літаратурны альманах "Макулатура", шэраг гуртоў запісалі альбомы такім жа чынам, а гурт фолькавай музыкі "Стары Ольса" не так даўно сабраў сродкі на новы кліп.
Але грошы на мастацкі фільм, няхай і караткаметражны, былі сабраны на айчыннай краўдфандынгавай платформе ўпершыню. Фільм "Ра і Дж" маладога рэжысёра Яўгена Лыткіна прэзентавалі ў мінулую пятніцу ў межах закрытага паказу.
Збіты сюжэт, цікавыя дэталі
Кажуць, што ў свеце існуе толькі 36 сюжэтаў, усё астатняе — варыяцыі. Аўтары "Ра і Дж" пайшлі па шляху амерыканскіх фільмаў для падлеткаў: у гісторыі пра вялікае каханне абавязкова павінен быць адзін (як правіла дзяўчына) смяротна хворым. Другі ж звычайна даведваецца пра дыягназ, калі ўсё вельмі добра і гісторыя пра каханне з першага позірку блізіцца да вяселля. Ну, і канешне, "здаровы" складнік пары павінен у гонар вечнага кахання напрыканцы фільма здзейсніць геройскі ўчынак — ахвяраваць кавалачкам сябе дзеля каханай.
Гэта ўжо настолькі збітая заходнімі кінаматаграфістамі наіўная тэма, што стала нават крыўдна з нагодны абрання беларускім таленавітым тандэмам Лыткін-Малахаў гэтай гісторыі. Аднак перад паказам аўтары адзначылі, што менавіта гэты сцэнар для іх вельмі важны.
Хлопец закахаўся ў дзяўчыну, якая працуе афіцыянткай, прапануе сустрэцца, яна адмаўляе, але ўпартасць хлопца пераадольвае. Неўзабаве яны становяцца самай шчаслівай парай у свеце. Але раптоўна герой дазнаецца, што ў яго закаханай фіброз легкага.
Мімаходам закранаецца праблема сучаснай моладзі. Гераіня называе сваіх сяброў мёртвымі таму што яны "быццам бы ёсць, але так… посцяць малюнкі ў інтэрнэце". У гэтым кантэксце на працягу стужкі аўтары адлюстроўваюсь прыгажосць "рэальнага" жыцця, яго насычанасць. За гэта ім вялікі плюс.
Куды больш за сюжэтную лінію парадаваў калейдаскоп цікавых дэталей — пазванавальныя пейзажы сучаснага, менавіта беларускага, горада, эпізод з матацыклам, елачная цацка ў трамваі, нестандартнае мысленне галоўнага героя.
Мантажныя планы ў стужцы зроблены прафесійна, і, як нехта адзначыў у зале пасля прагляду, гэта не поўнафарматнае кіно, каб ладзіць яго шырокімі размашыстымі планамі — хуткая змена планаў як мага лепей упісалася ў кароткі метр.
Прыемна здзівіла і праца маладых акцёраў. Яны сапраўдныя, не імкнуцца выдаць сябе за выдатных акцёраў, а проста і гарманічна існуюць у стужцы.
"Я паспрабавала распавесці гісторыю слабага чалавека. Не таго героя, якога мы прывыклі бачыць, які змагаецца з праблемамі, перамагае іх, і, як вынік, становіцца мацней. Мне хацелася распавесці пра другое. Мабыць, для гэтага таксама трэба мець нейкую моц, каб прызнацца, што ты слабы", - распавяла актрыса Алеся Грыбок, якая здымалася ў нашумелай "Вышэй за неба", перад паказам.
Падаліся незразумелымі некаторыя гукарэжысёрскія крокі, асабліва — выкарыстанне музыкі і песень гурта Navi. Пасля паказу акцёры прызналіся, што гэта іх любімы гурт, але ці варта толькі з гэтай нагоды ўключаць у фільм музыку, якая не найлепшым чынам упісваецца ў кантэкст? Магчыма, так падалося, што музыка была выкарастана не дарэчна — песня Navi літаральна ўрэзалася ў самы сонечны эпізод стужкі, крыху пайграла і так сама раптоўна знікла. Іншая справа песня J: Морс напрыканцы фільму — тут усё гарманічна — шчырая, свабодная і крыху сумная, як і сам фільм.
Пасля прагляду выказацца ахвочых ці то не; было, ці то саромеліся. Усе сядзелі быццам у чаканні працягу стужкі. Замест працягу гледачам прапанавлі бэкстэйдж — кліп з цікавых момантаў, якія адбываліся падчас здымачнага працэсу. Ён, дарэчы, атрымаўся досыць маляўнічым і пазітыўным.
Прагляд бэкстэйджу, нарэшце, разняволіў гледачоў і яны пачалі выказываць свае супярэчлівые ўражанні. Некаму здавалася, што гісторыю для поўнага фармату нельга ўмясціць у кароткі метр, некага не задаволілі мантажныя планы, нехта запытаўся пра грошы, а вакалістка гурта Navi пахваліла сваю музыку ў фільме. Кожнаму — сваё. Але ў большасці засталося пачуццё недасказанасці, амаль усім каментатарам нечага не хапала.
У агульным фільм падаецца прафесійным, яго ніяк нельга назваць аматарскім. Канешне, у стужкі ёсць маленькія недахопы, але яна зроблена настолькі шчыра, што ніхто пасля прагляду не застаўся абыякавым. Спадабаецца стужка шырокаму гледачу ці не — не так ужо і важна. Важна тое, што таленавітыя маладыя людзі давялі справу да канца, зрабілі гэта і пераканалі, што ў беларускага кінематографа ёсць будучыня.