МІНСК, 15 сак — Sputnik. з 14 па 20 сакавіка праходзіць "Юбілейны тыдзень". Увазе слухачоў прадстаўлены спектаклі з удзелам знакамітага акцёра.
На працягу "Юбілейнага тыдня" o "Тэатры Беларускага радыё" прагучаць:
у панядзелак і аўторак — радыёпастаноўка "Васіль Корж" паводле аднайменнай п'есы Сяргея Грахоўскага (Васіль Корж);
у сераду, чацвер і пятніцу — радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы "Вечар" па п'есе драматурга Аляксея Дударава (Мікіта Гастрыт);
у суботу і нядзелю — радыёспектакль "Судны дзень Скарыны" па аднайменнай драматычнай паэме пісьменніка Міколы Арочкі (Францыск Скарына).
Пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута Павел Дубашынскі 12 гадоў працаваў у Тэатры юнага гледача, а з 1967 года — у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Увесь гэты час ён актыўна супрацоўнічаў з Беларускім радыё. Акцёр яркага і самабытнага таленту, абаяльны і шчыры, з добрым пачуццём гумару, яго выразная акцёрская пластыка, адпрацаванасць кожнага жэста і непаўторная інтанацыя заўсёды захаплялі гледача.
Павел Дубашынскі сыграў шмат выдатных роляў паводле твораў беларускай, рускай і сусветнай класікі: каменданта ў спектаклі "Трыбунал" па п'есе А.Макаёнка, Дабрыяна ("Брама неўміручасці" К.Крапівы), Земляніка ("Рэвізор" М.Гогаля), князя К. ("Дзядзечкаў сон" паводле Ф.Дастаеўскага), Глахуна ("Закон вечнасці" паводле Н.Думбадзе), Язэпа Карыта ("Ажаніцца — не журыцца" паводле М.Чарота) ды іншыя.
Дзякуючы свайму непаўторнаму таленту, Павел Дубашынскі быў улюбёным акцёрам радыёрэжысёраў, таму ў фондах Беларускага радыё захоўваецца вельмі шмат спектакляў з яго удзелам.