МІНСК, 15 сак — Sputnik. Трымальнікі банкаўскіх пластыкавых карт могуць сутыкнуцца з праблемамі ў іх абслугоўванні ноччу і раніцай 19 сакавіка, паведамілі Sputnik у аўторак у Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.
Абмежаванні ў разліках з дапамогай карт могуць быць з 02.00 да 07.00, у гэты прамежак часу ў цэнтры будуць праводзіць тэхналагічныя работы па абнаўленні праграмнага забеспячэння сеткавага абсталявання.
"Магчымы перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", — паведамілі ў цэнтры.
Там таксама не выключылі, што трымальнікі карт у названы перыяд часу не змогуць аплаціць пакупкі ў сеткі арганізацый гандлю (сэрвісу), а таксама зняць наяўныя у пунктах выдачы, банкаматах альбо правесці плацяжы ў інфакіёсках. у працэсінгавым цэнтры прынеслі грамадзянам прабачэння за магчымыя нязручнасці.