МІНСК, 15 сак — Sputnik. Нацыянальны аэрапорт "Мінск" за студзень і люты бягучага года абслужыў больш за 368 тысяч пасажыраў, што на траціну больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамілі Sputnik у прэс-службе аэрапорта.
Паводле інфармацыі аэрапорта, у мінулым месяцы галоўная паветраная гавань краіны прыняла 1,48 тысячы рэйсаў і больш за 174 тысяч пасажыраў (+ 35,0% да лютага 2015 года).
"За два месяцы бягучага года аэрапорт абслужыў 368 122 пасажыра, што на 31,9% больш, чым за аналагічны перыяд 2015 года", — сказалі ў аэрапорце.
Зараз палёты ў Беларусь ажыццяўляюць 22 авіякампаніі, у ўкраінскія "Матор Січ" і "Днеправія". Акрамя таго, з 1 сакавіка ў Мінск пачала выконваць рэгулярныя рэйсы расійская UTair.