МІНСК, 16 сак — Sputnik. Траціна амерыканцаў, галандцаў, англічан, французаў, немцаў і італьянцаў лічаць, што Крым з'яўляецца часткай Расіі, сведчаць дадзеныя апытання. Даследаванне было праведзена па заказу інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik даследчай кампаніяй Populus у ЗША, Вялікабрытаніі і Нідэрландах, і найбуйнейшай французскай кампаніяй Ifop у Францыі, Італіі і Германіі.
На пытанне "ці лічыце Вы, што Крым з'яўляецца часткай Расіі" 39% жыхароў Італіі і 37% жыхароў Германіі упэўнены, што Крым з'яўляецца часткай Расіі. У Вялікабрытаніі і Нідэрландах гэты працэнт склаў 33% і 32% адпаведна. У ЗША і Францыі доля тых, хто лічыць Крым расійскім, складае 26%, пры гэтым у ЗША самы вялікі працэнт адказаў "не ведаю" — 42%.
Апытанне ў ЗША, Вялікабрытаніі і Нідэрландах праведзена буйной даследчай кампаніяй Populus з 4 па 9 сакавіка 2016 года. У апытанні прынялі ўдзел 3 092 рэспандэнта ва ўзросце старэйшыя за 18 гадоў: 1 004 ў Нідэрландах, 1 085 у Злучаным каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і 1 003 у ЗША. Выбарка рэпрэзентуе насельніцтва краіны па полу, узросту, геаграфіі і прафесіі.
У Францыі, Італіі і Германіі апытанне было праведзена 8-10 сакавіка 2016 года кампаніяй IFop, найстарэйшай у Францыі кампаніяй, якая праводзіць апытаньні грамадзкай думкі. У апытанні прыняў удзел 3 001 рэспандэнт ва ўзросце старэйшыя за 18 гадоў: 1 005 ў Францыі, 1 002 у Германіі і 994 у Італіі. Выбарка рэпрэзентуе насельніцтва краіны па полу, узросту, геаграфіі і прафесіі. Максімальная памылка выбаркі не перавышае 3,1% пры верагоднасці 95%.