Земфіра ў Мінску, ці як "маленькі чалавек" скарыў вялікую "Арэну"

© SputnikВыступленне Земфіры ў Мінску
Выступленне Земфіры ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спявачка двойчы выходзіла "на біс" і адзначыла, што рыхтавалася да мінскага канцэрту і што для яе было вельмі важна "менавіта яго адпрацаваць найлепшым чынам".

МІНСК, 16 сак — Sputnik, Юлія Хвошч. Спявачка Земфіра ўпершыню за два з паловай гады наведала беларускую сталіцу ў межах тура "Маленькі чалавек" з вялікай двухгадзінны праграмай. Асаблівасць тура-2016 — супрацоўніцтва на канцэртах з англійскімі музыкамі, ад якіх сама артыстка знаходзіцца ў поўным захапленні.

Не так даўно на канцэрце ў Ніжнім Ноўгарадзе спявачка заявіла, што гэта яе апошні тур. Мяркуючы па атмасферы ў "Мінск-Арэне" 15 сакавіка, неяк не верыцца, што ў беларускую сталіцу з канцэртам яна больш не завітае.

Як анансавалася напярэдадні мерапрыемства, на разагрэве ў Земфіры выступіў знакаміты лонданскі ды-джэй Дэніэл О'Шаліван. У сэце ды-джэя праслухоўваліся нацыянальныя матывы розных краін — ад рускіх да індыйскіх. З верхніх трыбун было відаць, як гледачы нетаропка размяркоўваліся па танцпляцы, які быў падзелены на тры часткі. Варта адзначыць, што гук нават на самым версе быў прыстойны, а ў сярэдзіне выступу О'Шалівана наогул стаў добрым. Падчас гадзіннага выступу музыка кантактаваў з публікай і справіўся з пастаўленай задачай — разварушыў цяжкага на ўздым беларускага гледача.

Сама спадарыня Рамазанава выйшла на сцэну ў 20.50 — песня "Снег начнется" адкрыла праграму пры поўным аншлаге. Потым быў "Самалёт" — песню з альбома далёкага 2005-га было цяжка пазнаць у новай сучаснай аранжыроўцы. Земфіра заўжды адрознівалася прагай да эксперыментаў з інструментоўкай, але моцна адчуваўся і ўдзел замежных музыкаў.  

 

#спасибомирузаземфиру #z_tour2016 #zemfira #z

Фото опубликовано ⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀N⠀⠀A⠀⠀ T⠀⠀A⠀⠀L⠀⠀I (@kordinata) Мар 15 2016 в 8:33 PDT

Спявачка прадстала перад беларускім гледачом вельмі жаноцкай, прыгожай — сукенка з элементамі леапардавай расфарбоўкі ўдала дапаўняла пяшчотны вобраз, але - галоўнае - яна была як ніколі шчырай.

Калі паспрабаваць ахарактэрызаваць агульнае ўражанне ад канцэрту некалькімі словамі, то гэта — шчырасць, эмоцыі, чуласць. Праграма складалася з лепшых твораў Земфіры за весь перыяд музычнай кар'еры.

Напачатку канцэрту здавалася ўражанне, што спявачцы цяжка даецца выкананне асабліва высокіх нот — магчыма, адбівалася прастуда, голас быў крыху сіплым, але бліжэй да канца праграмы голас прыйшоў да нормы і раскрыўся ва ўсёй сваёй прыгажосці.

Сярод выкананых гітоў была і песня "Мачо" — у пройгрышы якой Земфіра выканала вельмі энергічны танец, характэрны для яе выступленняў, а падчас "Итогов" села на сцэну наўпрост насупраць сваіх прыхільнікаў — за прыроджаныя талент і абаянне спявачцы былі ўручаны букеты кветак.

#земфира #минск #космический #концерт

Фото опубликовано Олга (@ponamorova) Мар 15 2016 в 9:55 PDT

"Ведаеце, мне так запомніўся мінулы канцэрт у Мінску. Калі мяне спыталі, якія гарады я магу вылучыць у туры, я шчыра адказала — Казань і Мінск. Я шмат распавядаю пра Мінск, пра тое, што вы такія чыстыя і не сапсаваныя", — сказала спявачка са сцэны.

На вышэйшым узроўні было светлавое аздабленне. І калі падчас выканання старых знаёмых гітоў акцэнт рабіўся на энергіі і драйве, то ў новых песнях, некаторыя з якіх былі па-сапраўднаму глыбокімі, святло ўзмацняла драматургію.

Асабліва хочацца адзначыць згуртаванасць і падрыхтаванасць да мінскага канцэрту фанатаў — калі б не іх выразна арганізаваныя флэш-мобы, вечар наўрад ці б атрымаўся да такой ступені пазітыўным. Так, падчас песні "Жить в твоей голове" столь і сцены "Арэны" ператварыліся ў зорнае неба, а падчас песні "Кофевино" уся зала, уключаючы верхнія трыбуны, падняла ўверх лісты фармату А4 з надпісам "мне не ўсё роўна, што ты думаеш", звернутым да спявачкі. У сярэдзіне песні Земфіра не вытрымала — расчулілася, сказала, што сумавала і зрабіла нечаканы стэйдж-дайвінг, які назвала "лепшым скачком".

Раптам у зале пагасла святло. "У вас усё добра? Значыць у нас таксама", — загадкава ўсміхнулася Рамазанава і паднесла прыхільнікам творчасці сапраўдны падарунак — песню "Скандал", якую, як сама прызналася, раней на канцэртах не спявала.

Час ляцеў вельмі хутка, і спявачка выканала лірычную песню, а затым сказала пару слоў пра музыкаў.

"Маладыя англійскія хлопцы падаравалі не маладой рускай жанчыне такое шчасце", — засмяялася Земфіра, адзначыўшы, што ёй чужыя розныя умоўнасці.

"Учора я схадзіла ў спартзалу, распелся, зрабіла інгаляцыю — для мяне было вельмі важна адыграць менавіта сённяшні канцэрт добра".

Земфіра пайшла, людзі зразумелі, што гэта канец і замёрлі ў чаканні выхаду "на біс". Але гэта быў не выхад "на біс". Праз некаторы час спявачка зноў з'явілася на сцэне ў новай сукенцы, сказаўшы, што адыходзіла "папудрыць носік".

"Папудрыць носік яна хадзіла — я ледзь інфаркт не схапiў", — пачуўся абураны мужчынскі голас недзе вышэй.

Пасля перапынку артыстка выканала свае самыя гучныя гіты — душэўную "Спасибо", неўміручую "П. М. М. Л", ну і вядома "Искала". У сярэдзіне песні з залы на сцэну кінулі паветраны шар-сэрца, якім спявачка згуляла з гледачамі ў гандбол. Наогул Земфіра на працягу ўсяго канцэрту актыўна кантактавала з публікай, колькі разоў адзначала, што сёння яна адчувае сябе шчаслівай.

Калі спадарыня Рамазанава сышла са сцэны ў другі раз, многія паспяшаліся ў гардэроб каб пазбегнуць чэргаў, але не тут было. Гукі гітары зноў вярнулі ў залу частку ўжо апранутых гледачоў.

Людзі развярнуліся, арганізавана накіраваліся ў бліжэйшыя дзверы да пляцоўкі і стоўпіліся ў праходзе да трыбун — недзе далёка на сцэне за клавішамі сядзеў "маленкі чалавек". Маленькі чалавек з вялікім талентам.

Такая сильная любовь!

Фото опубликовано A n n (@aklych) Мар 15 2016 в 2:15 PDT

Спявачка ў чарговы раз сказала, што вельмі шчаслівая гэтым вечарам, зрабіла камплімент беларускай публіцы і папрасіла павітаць яе новых калегаў з Англіі — зала зараўла.

"Яны ў шоку!!" — патлумачыла спявачка гледачам.

"Вы бачылі гэта? This is Belorussia!!!" — сказала яна музыкам.

Закрывала канцэрт спадарыня Рамазанава песняй, якой калісьці, у далёкім 2002-м, адкрывала мінскі канцэрт на стадыёне "Дынама" — "Знак бесконечность". Фінальны аккрод быў раптоўным, у ім чулася недаказанасць.

Стужка навiн
0