Нямецкі менталітэт не дазволіў "Ювентусу" прайсці ў 1/4 Лігі чэмпіёнаў

© REUTERS / Michael DalderНападаючыя "Баварыі" Томас Мюлер і Роберт Левандоўскі
Нападаючыя Баварыі Томас Мюлер і Роберт Левандоўскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Барселоне тройка Месі-Суарэс-Неймар не пакінулі шанцаў лонданскаму "Арсеналу", такім чынам, вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты Лігі Чэмпіёнаў, лёсаванне адбудзецца ў пятніцу, 18 сакавіка.

МІНСК, 17 сак — Sputnik. Турынскі "Ювентус" і лонданскі "Арсенал" не здолелі трапіць у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў, прайграўшы выязныя матчы ў адказ.

У ноч на чацвер завяршыліся два апошнія паядынкі 1/8 фіналу ЛЧ: у Мюнхене мясцовая "Баварыя" прымала "Ювентус" у Барселоне аднайменны клуб змагаўся з "кананірамі".

У супрацьстаянні немцаў і італьянцаў другія ледзь не здзейснілі подзвіг, забіўшы два мяча ў першым тайме і ўжо практычна зняўшы ўсе пытанні па выхаду ў 1/4. На 5-й хвіліне Поль Погба адкрыў лік, а на 28-й Хуан Куадрадо яго падвоіў. Перавага ў два мяча пасля хатніх 2: 2, здавалася, здымае ўсе пытанні ў гэтым супрацьстаянні — мюнхенцам трэба было забіваць тры галы. Роберт Левандоўскі на 73-й хвіліне скарачае адставанне "Баварыі", Томас Мюлер пераводзіць гульню ў авертайм (90 + 1). У дадатковы час Ціяга Алкантара (108) і Кінгслі Коман (110) прынеслі гаспадарам перамогу.

"Мы гулялі супраць леташняга фіналіста і перамаглі. Мы забілі чатыры галы ў вароты моцнай італьянскай каманды і цяпер згуляем у чвэрцьфінале. Так што я віншую сваіх гульцоў, але хачу павіншаваць і "Ювентус" — прыводзіць словы галоўнага трэнер "Баварыі" Хосепа Гвардыёлы афіцыйны сайт УЕФА.

© REUTERS / Michaela RehleГлавный тренер "Баварии" Хосеп Гвардиола
Главный тренер Баварии Хосеп Гвардиола - Sputnik Беларусь
Главный тренер "Баварии" Хосеп Гвардиола

Паводле слоў настаўніка мюнхенцаў, у перапынку ён сказаў сваім падапечным, што яны не могуць дазволіць сабе прапусціць яшчэ адзін гол.

"Але калі забьем мы, то шанцы будуць, асабліва ўлічваючы нямецкі менталітэт. Гэта футбол: адну хвіліну ты гуляеш жудасна, а наступную праводзіш выдатна", — растлумачыў Гвардыёла.

"У "Ювентуса" вельмі моцная каманда. Спачатку нам давялося грунтоўна панервавацца. Уявіце, калі б яны забілі трэці гол. Нам быў бы канец. Аднак замест гэтага забілі мы, і перавага апынулася ўжо на нашым баку. Асабліва ў дадатковы час, калі на полі была толькі адна каманда. І гэта "Баварыя", — працягнуў спецыяліст.

Словы падзякі гульцам "Ювентуса" выказаў галоўны трэнер каманды Масіміліана Алегры. Ён адзначыў, што 65 хвілін яго падапечныя гулялі "вельмі прыстойна".

"Але ў канцоўцы дапусцілі найгрубейшую памылку — трэба было згуляць лепш. Гэта футбол, хоць, вядома, я крыху засмучаны", — сказаў Алегры.

"Я задаволены гульнёй, задаволены першымі 70 хвілінамі, але расчараваны вынікам. Часам у футболе ўсё вырашаюць дробязі. У нашым выпадку дробязь прывяла да голу Мюлера на апошняй хвіліне", — працягнуў каментаваць зыход паядынку настаўнік "Юве".

У той жа час Алегры заўважыў, што каманда можа ганарыцца сваёй гульнёй у Мюнхене. Супрацьстаянне "Барселоны" і "Арсенала" было больш празаічным. у "сіне-гранатавых" забілі Неймар (18), Луіс Суарэс (65) і Ліянэль Месі (88). у "Арсенала" вызначыўся Махамед Эльнені (51). У першым матчы, які прайшоў 23 лютага ў Лондане, каталонцы таксама перамаглі — 2: 0.

© REUTERS / Carl RecineМатч "Барселона" - "Арсенал": удар по воротам Лионеля Месси
Матч Барселона - Арсенал: удар по воротам Лионеля Месси  - Sputnik Беларусь
Матч "Барселона" - "Арсенал": удар по воротам Лионеля Месси

"Месі, Неймар і Суарэс добрыя ў будаванні ля чужых варот. Ну а за імі размяшчаецца ўся астатняя каманда, якая таксама стварае ім моманты. Але нашы форварды шмат адпрацоўваюць і ў абароне, а гэта важна для любой каманды і ў кожным турніры. У нашай камандзе іх любяць, а яны любяць нашу каманду. Добра, што ў нас ёсць такія нападаючыя", — сказаў пасля гульні настаўнік "Барсы" Луіс Энрыке.

"У "Барселоны" ёсць тры гульца, якія ператвараюць звычайнае жыццё ў мастацтва. Ад гэтага пацярпеў я, але для астатняга свету гэта проста цудоўна. Увогуле, гэта быў вечар выдатнага футбола. І гэта галоўнае, што можна вынесці з сённяшняй гульні", — даў ацэнку гульні суперніка Арсен Венгер.

Такім чынам, у чвэрцьфінальных матчах Лігі чэмпіёнаў барацьбу працягнуць нямецкі "Вольфсбург", мадрыдскі "Рэал", партугальская "Бенфіка", французскі "Пары Сен-Жэрмен", англійскі "Манчэстэр Сіці", мадрыдскі "Атлетыка", "Барселона" і "Баварыя". Лёсаванне матчаў 1/4 фіналу турніру пройдзе 18 сакавіка ў швейцарскім Ньёне.

Стужка навiн
0