МІНСК, 17 сак — Sputnik. Лік турыстаў, якія арганізавана выязджаюць за мяжу, памяншаецца, распавялі Sputnik у чацвер у міністэрстве спорту і турызму Беларусі.
Спецыялісты ў сферы турызму і чыноўнікі падвялі ў чацвер вынікі працы турыстычнай сферы апошняй пяцігодкі на пасяджэнні Дэпартамента па турызме Мінспорту.
Па звестках ведамства, у мінулым годзе арганізавана за мяжу выехалі 533,8 тысяч чалавек. Для параўнання, у 2014 годзе такіх турыстаў было значна больш — 670,4 тысяч. Большасць з іх ехалі не ў краіны СНД — 87,6%.
Сярод самых папулярных краін у беларусаў: Расія, Балгарыя, Грэцыя, Егіпет, Іспанія, Італія, Польшча, Турцыя, Чарнагорыя і Чэхія. На гэтыя краіны прыйшлося 83,7% грамадзян, якія выязджалі з краіны турыстамі.
Таксама ў Мінспорту палічылі і тых турыстаў, што арганізавана ўязджалі ў рэспубліку: іх за год было каля 300 тысяч чалавек, а ў 2014 годзе з было толькі 137,4 тысячы. Большасць турыстаў — з Расіі.