Новая забаўка ў сеціве: колькі дзяўчат на фота?

© Photo : Tiziana VergariДзяўчаты на фота
Дзяўчаты на фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Карыстальнікі Instagram спрачаюцца наконт колькасці дзяцей на папулярнай фатаграфіі.

МІНСК, 17 сак - Sputnik. Карыстальнікі інтэрнэту не прыйшлі да адзінай думкі, колькі дзяцей сфатаграфавала швейцарскі фатограф Ціцьяна Вергара - здымак яна апублікавала ў сваім акаўнце ў Instagram тыдзень таму.

На фота некалькі дзяўчынак знаходзяцца ў памяшканні з люстэркам: за тыдзень здымак набраў 13,5 тысячы лайкаў і больш за 880 каментароў.

Некаторыя карыстальнікі інтэрнэту ўпэўнены, што на здымку толькі дзве дзяўчынкі, а астатнія - гэта іх адлюстраванні, іншыя настойваюць, што на фота - чатыры дзіцяці. Выказваліся меркаванні, што дзяцей трое ці нават шэсць. Акрамя таго, у каментарах да запісу сустракаецца лічба 12.

Same but different | My entry #whpidentity for @instagram [thank you #instagram for this featuring ❤️]

Фото опубликовано tiziana vergari iPhoneography (@tizzia) Мар 6 2016 в 1:47 PST

Па выніках галасавання, якое праводзілася рэсурсам BuzzFeed, за двух дзяўчынак выказаліся 74% карыстальнікаў, 17% - за чатырох, астатнія меркаванні, у тым ліку "цяжка сказаць" набралі 9%.

Раней карыстальнікі інтэрнэту спрачаліся за колер сукенкі, тады свет падзяліўся на дзве часткі: адны лічылі, што сукенка бела-залатая, іншыя - чорна-сінія. Сукенка на думку першых - цёмна-сіняе з чорнымі палоскамі з карункі, на думку іншых, гэта сукенка белая з залатымі карункамі. Пасля высветлілася, што спрэчны прадмет адзення быў сіне-чорны.

Стужка навiн
0