Белавежская пушча павялічыцца на 1,2 тыс. гектараў

© Sputnik / Роман ШантарБелавежская пушча
Белавежская пушча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спецыялістам дазволілі праводзіць на тэрыторыі запаведнай зоны мерапрыемствы, накіраваныя на барацьбу з чужароднымі відамі раслін і жывёл.

МІНСК, 18 сак — Sputnik. Плошча запаведнай зоны Белавежскай пушчы, рашэннем прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі павялічыцца да 58, 3 тысячы га.

Кіраўнік дзяржавы 16 сакавіка падпісаў указ № 99 "Аб пераўтварэнні Нацыянальнага парка "Белавежская пушча". Нормы дакумента нацэлены на аптымізацыю межаў і рэжыму аховы функцыянальных зон нацыянальнага парку".

"Згодна з указам плошча запаведнай зоны павялічыцца на 1,2 тысячы га да 58, 3 тысячы га, у тым ліку за кошт уключэння участкаў лесабалотны комплексу "Дзікае" — паведамілі Sputnik у прэс-службе прэзідэнта.

Суразмоўцы Sputnik растлумачылі, што змены рэжымаў аховы і выкарыстання тэрыторыі Белавежскай пушчы заключаюцца ў пераглядзе і павелічэнні колькасці участкаў з дадатковымі абмежаваннямі на гаспадарчую дзейнасць за межамі запаведнай зоны. Так, у месцах гнездавання ахоўных відаў драпежных птушак павялічваецца да 6 месяцаў у годзе перыяд забароны вядзення гаспадарчай дзейнасці.

Указам дазволена праводзіць на тэрыторыі запаведнай зоны мерапрыемствы, накіраваныя на барацьбу з чужароднымі відамі раслін і жывёл, а таксама на аднаўленне парушанага гідралагічнага рэжыму. Такія мерапрыемствы павінны быць узгоднены з міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Нацыянальнай акадэміяй навук.

"Змены ўносяцца і ў склад рэкрэацыйнай зоны нацыянальнага парку, што ў перспектыве дасць магчымасць пашырыць яго турыстычныя магчымасці", — адзначылі ў прэс-службе.

Рэалізацыя норм указа № 99 дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць прыродаахоўных і лесовосстановительных мерапрыемстваў, аптымізаваць выдаткі на вядзенне гаспадарчай дзейнасці, а таксама забяспечыць дадатковыя меры кантролю за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства, адзначылі суразмоўцы Sputnik.

Стужка навiн
0