МIНСК, 19 сак — Sputnik. Грамадзян Беларусі на борце Boeng 737, што разбіўся ў Растове-на-Доне, не было, паведамілі ў МЗС рэспублікі.
Пасажырскі Boeing 737-800, які ляцеў з Дубая, пацярпеў крушэнне ў Растове-на-Доне ў ноч на суботу. Самалёт упаў злева ад узлётна — пасадачнай паласы ва ўмовах дрэннай бачнасці. Па даных МНС Расіі, на борце лайнера знаходзіліся 55 пасажыраў і сем членаў экіпажа. Усе яны загінулі. Сярод ахвяраў, паводле папярэдніх звестак, ёсць грамадзяне Украіны, Індыі і Узбекістана.
"Паводле інфармацыі, атрыманай пасольствам у ААЭ ад авіякампаніі Fly Dubai, грамадзян Беларусі на борце самалета, што разбiўся пад Растовам, не было", — паведамілі ў МЗС Беларусі
Раней МНС РФ апублікавала спіс экіпажа і пасажыраў самалёта. Па даручэнні губернатара Растоўскай вобласці ўсе сем'і загінуўшых у авіякатастрофе пад Растовам атрымаюць па адным мільёне рублёў.
Губернатар вобласцi Васіль Голубеў заявіў, што першая версія крушэння Boeing ў аэрапорце Растова-на-Доне — гэта ўмовы надвор'я.
"Я думаю, што першая версія ўсё ж такі дрэннае надвор'е ", — сказаў Голубеў ў эфіры "Расія-24 ".
На месцы трагедыi ў дадзены момант працуюць больш за 700 ратавальнікаў — яны вядуць пошукі "чорных скрынь" і целаў ахвяраў.