Снегапады і галалёдзіца чакаюць беларусаў у панядзелак

© Sputnik / Виктор Толочкоснег у Мінску
снег у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За мінулыя суткі ў рэспубліцы прайшлі моцныя снегапады, мацней за ўсё пацярпела Гродзенская вобласць, Мінск і Мінскую вобласць стыхія практычна абыйшла бокам.

МІНСК, 20 сак — Sputnik. На Беларусі ў панядзелак 21 сакавіка захаваецца няўстойлівае надвор'е, сіноптыкі прагназуюць снегапады днём па большай частцы тэрыторыі краіны, на дарогах будзе слізка, паведамілі Sputnik у Гідрамете.

Паводле дадзеных сіноптыкаў, у панядзелак на Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, ноччу ў паўднёва-заходніх і цэнтральных раёнах, а днём па большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, па паўднёвым захадзе пройдзе снег з дажджом. Месцамі магчымы слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы складзе —1… —7, пры праясненнях да 8-10 градусаў марозу.

Дзённыя тэмпературы будуць вагацца ў межах —2… 4 градусаў, на паўднёвым захадзе будзе цяплей — днём да +5… + 7.

Сіноптыкі таксама адзначылі, што ў мінулыя суткі па тэрыторыі краіны прайшлі снегапады, пры гэтым у Гродзенскай вобласці ў некаторых раёнах яны былі моцнымі. Рэкардсменам па вышыні снежнага покрыва сталі Ашмяны Гарадзенскай вобласці, дзе за суткі выпала 17 см снегу.

У цэлым па краіне вышыня снежнага покрыва складае 1-8 см. Пры гэтым менш за ўсё пацярпеў Мінск: на раніцу 20 сакавіка вышыня снежнага покрыва ў сталіцы складаў усяго 2 мм.

Стужка навiн
0