У Петра-Паўлаўскім прыходзе Кобрына з'явіўся батлеечны тэатр

Падпісацца
Ідэя адраджэння старадаўняга віду царкоўнага мастацтва належыць энтузіястам з ліку вернікаў.

МІНСК, 21 сак — Sputnik. Некалькі энтузіястаў з ліку вернікаў Петра-Паўлаўскага храма горада Кобрына вырашылі адрадзіць старадаўні від хрысціянскага мастацтва — лялечны тэатр-батлейку, паведамляе афіцыйны сайт Беларускай праваслаўнай царквы.

Першым спектаклем у фармаце батлейкі стала "Казанне пра Нараджэнне Хрыстова і пра злога вераломнага цара Ірада".

Прэм'ера спектакля адбылася 6 сакавіка ў Петра-Паўлаўскім храме для навучэнцаў нядзельнай школы і іх бацькоў. 12 сакавіка батлейка наведала сярэднюю школу № 3, дзе было паказана два спектаклі для вучняў 4-х і 6-х класаў. А 13 сакавіка, у Даравальную нядзелю, лялечную пастаноўку змаглі ўбачыць выхаванцы нядзельнай школы ў вёсцы Залессе.

Батлейка (ад польск. Betleem — Віфлеем) — беларускі народны тэатр лялек, які атрымаў пашырэнне з XVI стагоддзя. Сюжэты спектакляў у большасці былі звязаны з біблейскай тэматыкай. Зараз перажывае перыяд адраджэння.

Стужка навiн
0