Саша Іваноў плануе выступіць на "Еўрабачанні" голым

© Продюсерский центр Виктора ДробышаПрадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні" Аляксандр Іваноў
Прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні Аляксандр Іваноў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Галоўнай "фішкай" беларускага ўдзельніка конкурсу плануюць зрабіць не толькі аголенае выступленне, але і наяўнасць жывых ваўкоў на сцэне.

МІНСК, 21 сак — Sputnik. Беларускі прадстаўнік на конкурсе песні "Еўрабачанне-2016" Саша Іваноў (Ivan) можа выйсці на сцэну голым, паведамілі Sputnik у прэс-службе прадзюсарскага цэнтра Віктара Дробыша.

Ivan стаў прадстаўніком Беларусі на папулярным конкурсе па выніках нацыянальнага адбору і глядацкага галасавання. На "Еўрабачанне" Іваноў паедзе з песняй "Help you flу".

У панядзелак стала вядома, што на сцэну конкурсу 21-гадовы беларус можа выйсці аголеным у суправаджэнні жывых ваўкоў. У прэс-службе прадзюсарскага цэнтра Віктара Дробыша, з якім працуе Іваноў, гэтую інфармацыю пацвердзілі, аднак падрабязнасці будучага шоу пакуль што не ўдакладнілі.

Зараз прадзюсерскі цэнтр вядзе перамовы з арганізатарамі шоу.

Згодна з правіламі "Еўрабачання", выкарыстоўваць жывёл у нумары на конкурсе строга забаронена. Еўрапейскі вяшчальны саюз не выступаў з забаронамі "агалёнкі", аднак арганізатары шоў асцярожна падыходзяць да спрэчных момантаў: так, у 2003 годзе расійскім прадстаўніцам на конкурсе групе "Тату" забаранілі цалавацца ў прамым эфіры.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2016" пройдзе ў Стакгольме 10-14 мая. На думку букмекераў, Ivan зойме адно з апошніх месцаў.

Стужка навiн
0