СМІ: два выбухі прагрымелі ў аэрапорце Брусэля

© REUTERS / Francois Lenoir/FilesАэрапорт у Брусэлі, архіўнае фота
Аэрапорт у Брусэлі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выбух адбыўся побач са стойкай рэгістрацыі American Airlines. Дыспетчары перанакіроўваюць авіярэйсы, якія рухаліся ў Брусэль, у Антвэрпэн.

МІНСК, 22 сак — Sputnik. Паліцыя эвакуіруе пасажыраў, якія знаходзяцца ў аэрапорце Брусэля пасля двух выбухаў, прычына якіх пакуль невядома, паведамілі ў аўторак мясцовыя інфармагенцтвы.

Паводле інфармацыі сведак здарэння, над будынкам тэрмінала аэрапорта Zaventem узнімаюцца клубы дыму. Паведамляецца, што дыспетчары затрымліваюць рэйсы, якія ў бліжэйшы час павінны прызямліцца ў Брусэлі і перанакіроўваюць іх у Антвэрпэн. Акрамя гэтага, у мэтах бяспекі прыпынена чыгуначнае паведамленне з аэрапортам.

Паведамляецца, што выбух адбыўся каля стойкі рэгістрацыі авіякампаніі American Airlines.

Паводле інфармацыі СМІ, у выніку выбухаў некалькі чалавек атрымалі раненні, аднак дакладная колькасць пацярпелых невядома.

На месца здарэння прыбылі машыны экстраных службаў, паліцыя ачапіла будынак аэрапорта.

Стужка навiн
0