МІНСК, 22 сак — Sputnik. Выбух адбыўся ў брусэльскім раёне Мальбек, каля якога знаходзяцца офісы галоўных палітычных інстытутаў Еўрасаюза, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Пасля выбуху рух на лініі метро перакрыты. Паведамляецца, што ў выніку здарэння пацярпеў як мінімум адзін чалавек. Дакладных дадзеных аб пацярпелых пакуль няма. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі і медыкі.
Fumée métro maelbeeck #bruxelles @RTBFinfo #matin1 pic.twitter.com/4rnsGgbGdu
— Antoine Bertrand (@AntBertrand) 22 марта 2016 г.
Раней два выбухі прагрымелі ў міжнародным аэрапорце Брусэля. Паведамляецца аб 17 загінулых і дзясятках пацярпелых.
Arrêt Maelbeek #brussels pic.twitter.com/JmMgLFgcvL
— Pauline Armandet (@PaulineArmandet) 22 марта 2016 г.
Між тым, беларускі палітык Анатоль Лябедзька, які зараз знаходзіцца ў Брусэлі, заявіў у сваім Facebook аб тым, што "хвалі выбуху ў аэрапорце пакуль да горада не дакаціліся".
"Знешне ўсё як і ўчора. Вось толькі дарога дадому можа стаць даўжэй", — напісаў Лябедзька.