МІНСК, 23 сак — Sputnik. Дзярждэпартамэнт ЗША распаўсюдзіў паведамленне аб тым, што тэрарысты плануюць новыя тэракты ў Еўропе.
"Дзярждэпартамент паведамляе грамадзянам ЗША аб магчымых рызыках паездак у Еўропу і па Еўропе пасля некалькіх тэрарыстычных нападаў, уключаючы напады 22 сакавіка ў Брусэлі, адказнасць за якія ўзяла на сябе ІД (забароненая групоўка "Ісламская дзяржава"). Тэрарыстычныя групоўкі працягваюць планаваць у кароткатэрміновай перспектыве напады па ўсёй Еўропе, іх мэтай з'яўляюцца спартыўныя мерапрыемствы, турыстычныя месцы, рэстараны і транспарт", — цытуе РИА Новости паведамленне дзярждэпартамента.
Амерыканцам прапануюць быць асцярожнымі ў месцах масавага збору людзей і ў грамадскім транспарце.
"Будзьце ўважлівыя наконт таго, што адбываецца навокал, і пазбягайце шматлюдных месцаў. Будзьце асабліва асцярожнымі падчас рэлігійных святаў і на вялікіх фестывалях ці мерапрыемствах", — папярэдзілі ў дзярждэпартаменце.
Грамадзян ЗША таксама папрасілі прытрымлівацца інструкцый уладаў, сачыць за паведамленнямі мясцовых СМІ, быць гатовымі да дадатковых праверкам бяспекі, своечасова паведамляць сваякам пра свае планы па перамяшчэнню.