МІНСК, 23 сак — Sputnik. На кірмашы вакансій, якая пройдзе ў красавіку ў Мінску, асаблівая ўвага будзе нададзена працаўладкаванню моладзі, распавяла на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама — начальнік упраўлення занятасці насельніцтва Таццяна Кудзевіч.
"Робім акцэнт і на моладзь. На кірмашы вакансій будуць прадстаўнікі навучальных устаноў, у якіх можна атрымаць кансультацыі", — заўважыла Кудзевіч.
Паводле слоў спецыяліста, маладыя людзі часцяком выбіраюць прэстыжныя, на іх погляд, прафесіі, якія тым не менш не карыстаюцца попытам на рынку працы. Кірмаш вакансій павінен дапамагчы моладзі зарыентавацца.
Па прагнозах спецыялістаў, хоць наймальнікі і будуць браць удзел у кірмашы вакансій, якасна і колькасна прапановы, хутчэй за ўсё, зменяцца. Колькасць работнікаў у асноўным сектары сталіцы за тры месяцы скарацілася на 1,5%. Прычым больш за ўсё страцілі будаўніцтва (-7,1%) і прамысловасць (-5,2%).
"Калі раней у нас было вельмі шмат прамысловага сектара, будаўнічага, то зараз мы на кірмашы вакансій будзем рабіць акцэнт на сферу паслуг", — заўважыла Кудзевіч.
Паводле слоў спецыяліста, менавіта ў гэтых галінах сёлета магчыма стварэнне новых працоўных месцаў.