МІНСК, 25 сак — Sputnik. Дзень вяртання бусла адзначаюць сёння ў Літве. Лічылася, што гэтая птушка прыносіць на сваіх крылах новае жыццё і прыроднае адраджэнне.
Гандрынас у літоўцаў, як Наўруз на ўсходзе — вясновы новы год. У гэты час святло перамагае цемру, дзень станавіцца даўжэй і сонца больш шчодра сагравае зямлю, абуджаючы яе ўрадлівыя сокі.
У сялянскіх сем'ях пасля Гандрынасу гаспадыня пачынала падкладаць лішні кавалак у талерку гаспадара — зусім хутка ў яго будзе шмат працы і трэба аднаўляць сілы пасля зімы.
А яшчэ ў вёсцы ў гэты дзень усе рыхтаваліся сустракаць буслоў — збівалі каркасы, якія замацоўвалі на самых высокіх дрэвах і слупах. Лічылася добрым знакам, калі птушка абярэ новае месца і пачне віць тут гняздо для нашчадкаў. Значыць, год для гаспадара будзе са шчодрым ураджаем, светам і дастаткам.
Зрэшты, у гэты дзень літоўцы прывячалі не толькі буслоў. Лічылася, што на палі, якія пачынаюць прагравацца пасля зімы, выпаўзаюць з лесу вужы. А ўжо іх-то ніяк нельга крыўдзіць: яны берагуць добры дом ад пажару, а раллю — ад шкоднікаў. Нават спраў сур'ёзных ў гэтую пару ладзіць нельга было, каб вужа не патурбаваць.