Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як святар парафіі Ашмянскага раёна аб'ехаў вёсцы сваёй парафіі, дзе няма касцёла і люзді не могуць самі прыехаць на службу. Ксёндз асвячае "свянцонку", моліцца і з'язджае ў іншую вёску.
Прыхаджан тут засталося мала, хоць калісці, гадоў 15 назад, вёскі былі шматлюдныя.
Вялікдзень — найважнейшае свята года, усталяванае ў гонар ўваскрэсення Сына Божага Ісуса Хрыста.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьСтарыя Баруны. Калісці даўно гэтая вёска была пачаткам вялікага мястэчка Баруны, меўшага ў часы ВКЛ Магдэбурскае права. Цяпер у вёсцы засталіся толькі два прыхаджаніна касцёла святога Пятра і Паўла. Ксендз Люцыян служыць тут каля 15 гадоў, і раней на яго памяці ўсе гэтыя вёскі былі шматлюднымі.
1/12
© Sputnik / Сяргей Лескець
Старыя Баруны. Калісці даўно гэтая вёска была пачаткам вялікага мястэчка Баруны, меўшага ў часы ВКЛ Магдэбурскае права. Цяпер у вёсцы засталіся толькі два прыхаджаніна касцёла святога Пятра і Паўла. Ксендз Люцыян служыць тут каля 15 гадоў, і раней на яго памяці ўсе гэтыя вёскі былі шматлюднымі.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьПалтароўшчына. Тут служба з-за адсутнасці прыдарожнага крыжа праходзіла ў доме прыхаджанкі. Святар асвяціў святочную трапезу для бабулі і яе зяця.
2/12
© Sputnik / Сяргей Лескець
Палтароўшчына. Тут служба з-за адсутнасці прыдарожнага крыжа праходзіла ў доме прыхаджанкі. Святар асвяціў святочную трапезу для бабулі і яе зяця.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьМантацішкі. Тут ксендза прыйшлі сустракаць толькі тры чалавекі, некалькі старых ўжо не змаглі падняцца і сустрэць святара.
3/12
© Sputnik / Сяргей Лескець
Мантацішкі. Тут ксендза прыйшлі сустракаць толькі тры чалавекі, некалькі старых ўжо не змаглі падняцца і сустрэць святара.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьМірклішкі - і апошняя прыхаджанка Рэгіна Мігановіч.
4/12
© Sputnik / Сяргей Лескець
Мірклішкі - і апошняя прыхаджанка Рэгіна Мігановіч.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьСтрыпуны. Служба праходзіла ў мясцовым сельскім клубе.
5/12
© Sputnik / Сяргей Лескець
Стрыпуны. Служба праходзіла ў мясцовым сельскім клубе.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьСюды ксендз Люцыян прыязджае кожныя два тыдні. У савецкія часы культавыя збудаванні часцяком перараблялі на склады і сельскія клубы, зараз жа наадварот.
6/12
© Sputnik / Сяргей Лескець
Сюды ксендз Люцыян прыязджае кожныя два тыдні. У савецкія часы культавыя збудаванні часцяком перараблялі на склады і сельскія клубы, зараз жа наадварот.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьЦяпер у былым кіназале ДК у Стрыпунах праходзяць толькі рэлігійныя служэння.
7/12
© Sputnik / Сяргей Лескець
Цяпер у былым кіназале ДК у Стрыпунах праходзяць толькі рэлігійныя служэння.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьУ вёсцы Чаркасы Ашмянскага раёна служба прайшла каля крыжа.
8/12
© Sputnik / Сяргей Лескець
У вёсцы Чаркасы Ашмянскага раёна служба прайшла каля крыжа.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьТаксама прайшла святочная імша і ў Гінеўцах.
9/12
© Sputnik / Сяргей Лескець
Таксама прайшла святочная імша і ў Гінеўцах.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьАсвячэнне святочнай трапезы ў Вайцехава адбылося каля дарожнага паказальніка.
10/12
© Sputnik / Сяргей Лескець
Асвячэнне святочнай трапезы ў Вайцехава адбылося каля дарожнага паказальніка.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьГейстуны былі 12-й і апошняй вёскай на шляху ксендза.
11/12
© Sputnik / Сяргей Лескець
Гейстуны былі 12-й і апошняй вёскай на шляху ксендза.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьМалітву ў Гейстунах зачыталі каля драўлянага крыжа, зробленага 15-гадовым мясцовым хлопчыкам каля 100 гадоў таму. Крыж ужо састарыўся i скасавурыўся, але святар настаяў, каб яго не прыбіралі, пакуль не знойдзецца майстар, які зможа выразаць падобны.
12/12
© Sputnik / Сяргей Лескець
Малітву ў Гейстунах зачыталі каля драўлянага крыжа, зробленага 15-гадовым мясцовым хлопчыкам каля 100 гадоў таму. Крыж ужо састарыўся i скасавурыўся, але святар настаяў, каб яго не прыбіралі, пакуль не знойдзецца майстар, які зможа выразаць падобны.