СМІ: згоншчык егіпецкага самалёта – выкладчык універсітэта ў ЗША

© REUTERS / Yiannis KourtoglouEgyptairA320 Airbus у аэрапорце Ларнакі
EgyptairA320 Airbus у аэрапорце Ларнакі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Sky News Arabia апублікаваў фатаграфію, як мяркуецца, чалавека, які захапіў самалёт.

МІНСК, 29 сак — Sputnik. Спецслужбы ўсталявалі асобу мужчыны, які сагнаў самалёт А320 і пагражаў пасажырам поясам смяротніка, паведамляе партал выдання "Аль-Ахрам".

Паводле дадзеных крыніцы выдання, выкрадальнік егіпецкага самалёта Ібрагім Самаха з'яўляецца выкладчыкам універсітэта ў амерыканскім горадзе Атланта (штат Джорджыя).

Паліцэйскі ля аэрапорта Ларнакі Egyptair Airbus A320 - Sputnik Беларусь
Вызвалены ўсе пасажыры захопленага А320

У сваю чаргу тэлеканал Sky News Arabia апублікаваў фатаграфію мужчыны, які, як мяркуецца, захапіў егіпецкі самалёт A-320, сапраўднасць фота афіцыйна пакуль не пацверджана. На фатаграфіі можна бачыць, што ў праходзе самалёта сядзіць дастаткова малады светлавалосы мужчына з кароткай стрыжкай ў светлай кашулі з пінжаком.

Прэзідэнт Кіпра Нікас Анастасіадзіс заявіў, што ў выпадку з захопам егіпецкага самалёта А320 гаворка пра тэракт не ідзе.

"Усе заўсёды звязана з жанчынай", — адказаў прэзідэнт на пытанне журналістаў у завяршэнні прэс-канферэнцыі са старшынёй Еўрапарламента Марцінам Шульцам.

Згоншчык прасіў перадаць ліст на чатырох старонках, напісаны на арабскай мове, нейкай жанчыне, якая пражывае на Кіпры. Імя жанчыны перададзена ўладам краіны.

Інфармацыя аб захопе лайнера адной з егіпецкіх авіякампаній, які рухаўся з Александрыі ў Каір, паступіла ў паліцыю ў 08.30. Захопнік, пагражаючы экіпажу самалёта і пасажырам поясам смяротніка, у аўторак запатрабаваў змяніць маршрут і вымусіў пілотаў пасадзіць самалёт у аэрапорце Ларнакі на Кіпры. Затым ён адпусціў частку пасажыраў і вёў перамовы з уладамі праз егіпецкага пілота. На борце, паводле розных звестак, знаходзіліся ад 60 да 81 чалавека.

Стужка навiн
0