Эксперты прагназуюць падаражанне паслуг сувязі на 5%

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкiPhone 6
iPhone 6 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аператары сотавай сувязі і Белтэлекам не спяшаюцца каментаваць магчымае ўзняцце коштаў з-за павышэння ПДВ на паслугі электрасувязі.

МІНСК, 29 сак — Sputnik, Яўген Казарцаў. Павышэнне падатку на дадатковую вартасць для паслуг сувязі з 20% да 25% можа прывесці да росту коштаў, заявіў Sputnik старшыня праўлення асацыяцыі арганізацый інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій "Белінфакам" Андрэй Нарэйка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 сакавіка ўказ №111 "Аб падаткаабкладанні і зацвярджэнні бюджэту пражытковага мінімуму". Згодна з дакументам, з 1 красавіка 2016 года павялічваецца стаўка ПДВ за паслугі электрасувязі з 20% да 25%. Дадзеная мера павінна прывесці да росту тарыфаў ўсіх паслуг электрасувязі.

"Я думаю, што кошты на ўсе паслугі вырастуць прапарцыйна. Наўрад ці кампаніі буду пакрываць гэты рост за кошт свайго прыбытку", — сказаў Sputnik эксперт.

Першапачаткова ішла гаворка пра рост ПДВ да 27-30%, распавёў старшыня праўлення Белінфакама. Паводле яго слоў, прычыны ўзняцця падатку відавочныя: дзяржава спрабуе знайсці варыянты папаўнення бюджэту ва ўмовах крызісу.

"Дакладнымі лічбамі апераваць не магу, але ўліванні ў бюджэт будуць істотнымі", — рэзюмаваў Нарэйка.

У манапольным правайдэры Белтэлекам пакуль не камэнтуюць магчымы рост тарыфаў і тое, як гэта можа адбіцца на карыстачах. У сваю чаргу, іншыя правайдэры, якія наўпрост залежаць ад рашэнняў дзяржструктуры, чакаюць яе рашэнняў.

Мабільныя аператары да ўмоў падвышанай ПДВ рыхтуюцца па-рознаму. Напрыклад, яшчэ да прыняцця прэзідэнтам указа аператары МТС і Velcom прынялі рашэнне пра падаражанне некаторых паслуг і зменах правілаў тарыфікацыі. У сваю чаргу, life спрабуе выйсці з сітуацыі інакш: у прэс-службе кампаніі абяцалі паменшыць "кошт паслуг да такой ступені, каб павялічаная стаўка падатку не паўплывала на выніковы кошт тарыфаў для абанентаў".

Раней кіраўнік Мінфіна рэспублікі Уладзімір Амарын не выключыў, што падвышэнне падатку адаб'ецца на выніковым кошце паслуг, аднак, як ён падкрэсліваў, "усё можна рэгуляваць узроўнем спажывання".

Стужка навiн
0