МІНСК, 29 сак — Sputnik. Праваахоўныя органы аб'явілі ў рэспубліканскі вышук кіраўніка турыстычнай кампаніі "Аўрора Тур", якая знікла з грашыма кліентаў, паведамілі ў УСК па Мінску.
Некалькі месяцаў таму ў міліцыю сталі звяртацца мінчукі са скаргамі на тое, што туркампаніі "Аўрора Тур" не падае ім аплачаных паслуг, пасля праверкі была ўзбуджаная крымінальная справа за махлярства.
"Інфармацыя пра ашуканскія дзеянні, учыненыя заснавальнікам турыстычнай кампаніі "Аўрора Тур" пацвердзілася. Жанчына знікла з грашыма кліентаў яшчэ да ўмяшання праваахоўных органаў, напачатку 2016 года", — паведаміў Sputnik афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў.
Паводле яго слоў, кіраўнік "Аўрора Тур" прызнаная абвінавачанай, абвешчана ў рэспубліканскі вышук. Герасімаў паведаміў, што ў дачыненні да жанчыны распачата Крымінальная справа па ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі, прызнаныя ў якасці пацярпелых не менш за 40 чалавек.