МІНСК, 29 сак — Sputnik. Мінскае кафэ Phood4You, вядомае па працы пад франшызай Піліпа Кіркорава, зацікавіла Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Цэнтральнага раёна сталіцы, паведаміў Sputnik галоўны ўрач цэнтра Анатоль Віннік.
Уладальнікі папулярнага кафэ Phood4you абвясцілі аб часовым закрыцці ўстановы ў аўторак. Яны адмовіліся каментаваць прычыны спынення сваёй працы.
"У нас прэтэнзій да кафэ няма", — паведамілі Sputnik у Мінгандлю рэспублікі. Сваё дачыненне да праблем ўстановы пацвердзілі ў санстанцыі Цэнтральнага раёна.
Вядома, што ў службы паступіла скарга на кафэ.
"Дакладна казаць цяпер нічога не буду — мы яшчэ думаем, рашэнне яшчэ не прынята", — паведаміў галоўны ўрач Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Цэнтральнага раёна Мінска.
Тэрміны, калі будзе прынята рашэнне па кафэ — прыпыняць яго працу або дазволяць зноў адкрыцца — яшчэ не вядомы. Крама, якая працуе таксама пад франшызай Кіркорава ў тым жа памяшканні, функцыянуе ў звычайным рэжыме.