МІНСК, 30 сак — Sputnik. Міністэрства гандлю Беларусі прыняла рашэнне аб прыпыненні работы сямі фірмовых магазінаў кандытарскай фабрыкі "Спартак", паведамілі Sputnik у Мінгандлю.
Там растлумачылі, што прыпынена праца чатырох магазінаў у Гомелі і трох крам у Мінску.
"Прычынай прыняцця такога рашэння сталі выяўленыя парушэнні: парушаліся патрабаванні па асартыменце беларускай прадукцыі, няправільна афармляліся цэннікі, некарэктна былі настроеныя касавыя апараты, а інфармацыя аб акцыйных таварах была недакладнай", — растлумачылі ў Мінгандлі.
Там заўважылі, што гандлёвыя аб'екты прадпрыемства ў Гомелі атрымалі папярэджанні і прадпісанні аб ліквідацыі парушэнняў яшчэ 15 сакавіка, але толькі 28 сакавіка прадставілі дакументы аб выкананні патрабаванняў міністэрства. Пасля кантрольных праверак усіх закрытых магазінаў Мінгандлю прыме рашэнне аб магчымасці іх адкрыцця.