МІНСК, 30 сак — Sputnik. Найбуйнейшы прыватны інтэрнэт-правайдэр у Беларусі — кампанія "Атлант-тэлекам" — у сераду раніцай папярэдзіў сваіх кліентаў аб павышэнні кошту паслуг сувязі з 1 красавіка на 5%.
У Беларусі з 1 красавіка 2016 года ў адпаведнасці з указам прэзідэнта №111 ПДВ для ўсіх аператараў электрасувязі незалежна ад іх формы ўласнасці павышаецца да 25%. Да ўступлення дакумента ў сілу ПДВ складаў 20% і ўключаўся ў тарыфы, гэта значыць яго аплату ажыццяўлялі канчатковыя карыстальнікі паслуг.
"У адпаведнасці з указам прэзідэнта Беларусі ад 25 сакавіка 2016 года №111 "Аб падаткаабкладанні і зацвярджэнні бюджэту пражытковага мінімуму" з 1 красавіка 2016 года падатак на даданую вартасць на паслугі электрасувязі павысіцца на 5% і складзе 25%. Пераразлік кошту тарыфаў з улікам новай стаўкі ПДВ закране ўсіх прыватных кліентаў і будзе праведзены 1 красавіка 2016 года", — гаворыцца ў лісце, які правайдэр накіраваў сваім кліентам.
У дакуменце таксама адзначаецца, што запазычанасць, якая з'явілася ў сувязі з пераразлікам, на хуткасць доступу ў інтэрнэт не паўплывае.