Ніла Гілевіча не стала 29 сакавіка 2016 года на 85-м годзе жыцця. Ён быў апошнім, хто насіў званне Народнага паэта ў нашай краіне. Глядзіце ў фотастужцы... 30.03.2016, Sputnik Беларусь
Паэт нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Усё жыццё Гілевіча была звязана са словам: доўгі час ён выкладаў на кафедры беларускай літаратуры БДУ, займаў пасаду літаратурнага кансультанта ў газеце "Звязда", узначальваў ТБМ імя Францыска Скарыны. Акрамя літаратурнай і адукацыйнай дзейнасці, займаўся навукай і палітыкай: вывучаў беларускі фальклор і культуру, быў членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.Званнем Народнага паэта Гілевіч быў ганараваны ў 1991 годзе, да гэтага ён неаднаразова станавіўся лаўрэатам розных прэмій. Так, летась ён быў уганараваны прэміяй імя Васіля Быкава, якая прысуджаецца за грамадскую і творчую дзейнасць. Развітанне з ім адбудзецца 1 красавіка ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінска, паэта пахаваюць на Кальварыйскіх могілках.
Ніла Гілевіча не стала 29 сакавіка 2016 года на 85-м годзе жыцця. Ён быў апошнім, хто насіў званне Народнага паэта ў нашай краіне. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik рэдкія архіўныя кадры з жыцця беларускага паэта.
Паэт нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Усё жыццё Гілевіча была звязана са словам: доўгі час ён выкладаў на кафедры беларускай літаратуры БДУ, займаў пасаду літаратурнага кансультанта ў газеце "Звязда", узначальваў ТБМ імя Францыска Скарыны. Акрамя літаратурнай і адукацыйнай дзейнасці, займаўся навукай і палітыкай: вывучаў беларускі фальклор і культуру, быў членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
Званнем Народнага паэта Гілевіч быў ганараваны ў 1991 годзе, да гэтага ён неаднаразова станавіўся лаўрэатам розных прэмій. Так, летась ён быў уганараваны прэміяй імя Васіля Быкава, якая прысуджаецца за грамадскую і творчую дзейнасць. Развітанне з ім адбудзецца 1 красавіка ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінска, паэта пахаваюць на Кальварыйскіх могілках.
Паэт, перакладчык са славянскіх моў, літаратуразнаўца, фалькларыст Ніл Сымонавіч Гілевіч выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У.І. Леніна, 1977 год.