Слон збег у кіроўцы беларускай транспартнай кампаніі ва Украіне

© PexelsАфрыканскі слон
Афрыканскі слон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Слон Маркіз, пасля таго як апынуўся на волі, адразу пайшоў у лес, зараз яго шукаюць памежнікі.

МІНСК, 31 сак — Sputnik. Афрыканскі слон збег ва Украіне з грузавога аўтамабіля, які належыць беларускай транспартнай кампаніі і перавозіў жывёлаў венгерскага цырка ў Беларусь, паведаміў у чацвер Транспартны партал.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 29 сакавіка непадалёк ад украінскай мяжы: кіроўца мінскай кампаніі "Янстронг" вёз слана Маркіза з Венгрыі.

"Першы раз вёз слана, ніякіх дакладных прадпісанняў не было: калі карміць, колькі паіць і іншае. Пад'язджаючы да ўкраінскай мяжы, я пачуў спецыфічны гук, адчуванне было, што слон спрабуе выбрацца з кантэйнера", — цытуе партал словы кіроўцы.

Паводле дадзеных перавозчыка, слон здолеў адчыніць дзверы грузавіка, збіў кіроўцу з ног і пайшоў у лес.

Як паведамляе партал, кіроўца адразу звярнуўся ў паліцыю, але паколькі сітуацыя была незвычайнай, яго адразу праверылі на алкатэстары.

Апэратыўны дзяжурны памежнай службы паведаміў, што памежнікамі былі прыняты меры па выяўленні жывёлы. Зараз кампанія "Янстронг" кантактуе з памежнай службай Украіны, каб знайсці слана.

Стужка навiн
0