МІНСК, 1 кра — Sputnik. Устаноўлены мінімальны кошт дазволу на здабычу паляўнічых жывёл у Беларусі, адпаведнае рашэнне прынята пастановай Саўміна Беларусі ад 29 сакавіка гэтага года, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Новыя цэны ўстаноўлены з улікам дэнамінацыі, якая адбудзецца 1 ліпеня. Паводле дэнамінацыі адзін новы рубель будзе роўны ранейшым 10 тысячам, таксама ў рэспубліцы з'явяцца манеты і капейкі. Аднак да канца года ўсе павінны будуць указваць цэны ў старых і новых грошах.
"Да прыкладу, мінімальная цана на паляўнічую пуцёўку на адзін дзень складзе 3 рублі, на адзін сезон палявання — 20 рублёў. Мінімальны кошт паляўнічых пуцёвак да дазволах на здабычу паляўнічай жывёлы (з кожнага паляўнічага) — 4 рублі на ўсе віды капытных і на глушака / цецерука", — гаворыцца ў паведамленні.
Там падкрэсліваецца, што мінімальны кошт дазволу на здабычу паляўнічых жывёл вагаецца:
- на зубра ад 1 000 да 16 000 рублёў;
- на лася — ад 100 да 400 рублёў;
- на аленя высакароднага, плямістага або лань — ад 80 да 400 рублёў;
- на казулю або муфлона — ад 20 да 50 рублёў;
- на дзіка — ад 15 да 80 рублёў.
"Таксама ўстаноўлены мінімальныя цэны на паляванне на бабра (6 рублёў), на выдру (20 рублёў), на глушака (50 рублёў)", — адзначаецца на сайце.
Пастанова ўступіць у сілу з 1 ліпеня.