Прадстаўнік гарвыканкама: не думаю, што дрэвы абразаюць з парушэннямі

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбрэзка дрэў на бульвары Мулявіна
Абрэзка дрэў на бульвары Мулявіна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па плане добраўпарадкавання горада ў 2016 годзе ў Мінску павінны высадзіць 36 тысяч дрэў, каля 130 тысяч кустоў і больш за 8 мільёнаў кветак.

МІНСК, 1 кра — Sputnik. Ва ўпраўленні гарадской гаспадаркі выказваюць сумневы, што абразанне дрэў, што зараз ажыццяўляецца ў Мінску, праводзіцца з парушэннямі.

"Я не думаю, што там ёсць парушэнні. Калі людзі глядзяць з боку, то ім усё здаецца не так. І падмятаем дрэнна. Але лепш усё ж звярнуцца па каментар у "Зелянбуд", — заявіла на прэс-канферэнцыі ў Мінску в. а. кіраўніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марына Малаева.

Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Галіны Гілевіч, моцна абразаюць пераважна таполі.

Обрезка деревьев на бульваре Мулявина - Sputnik Беларусь
На бульвары Мулявіна спілавалі і абрэзалі старыя дрэвы

"З аднаго боку, яны аднаўляюцца. З другога — ідзе тэндэнцыя замены таполяў, вы ж самі разумееце, колькі людзей пакутуе ад алергіі", — удакладніла Гілевіч.

Згодна с планам па навядзенні парадку у Мінску на 2016 год, у сталіцы плануецца высадзіць 36 тысяч дрэў, 127 тысяч кустоў і больш за 8 мільёнаў кветак, расказала прадстаўнік Мінгарвыканкама. План быў зацверджаны на нядаўняй сесіі гарвыканкама.

Акрамя таго, у сталіцы плануецца добраўпарадкаваць больш за 500 дваровых тэрыторый і адрамантаваць 3,5 тысячы пад'ездаў. Будзе працягнута ўладкаванне і машынамесцаў: пабудавана шэсць аўтастаянак, 11 інжынерных збудаванняў для захоўвання транспарту (паркінгаў і падземных гараж-стаянак) і 8 тысяч парковачных месцаў. Яна таксама заўважыла, што аб'ёмы запланаваных работ не істотна адрозніваюцца ад леташніх.

"Там, дзе магчыма, мы павялічвалі аб'ёмы. Але ёсць пазіцыі, па якіх гэта немагчыма зрабіць. Гаворка, перш за ўсё, пра ўладкаванне аўтастаянак — на сённяшні дзень складана падабраць тэрыторыю, асабліва ў цэнтральнай частцы, каб пабудаваць там аўтастаянку. Таму ў прыярытэце разглядаем паркінгі і падземныя гараж-стаянкі", — удакладніла Малаева.

Стужка навiн
0