Перамога Азаранкі, жанчына-робат і кіт-бялуха - лепшыя фота мінулага тыдня
Перамога Азаранкі, жанчына-робат і кіт-бялуха - лепшыя фота мінулага тыдня
Sputnik Беларусь
Выпуск жаночага батальёна ў Іраку, казка-страшылка прэзідэнта Барака Абамы і першай лэдзі ЗША, сумны Дзень Дурня, перамога Вікторыі Азаранкі ў Маямі – гэтыя і... 05.04.2016, Sputnik Беларусь
Выпуск жаночага батальёна ў Іраку, казка-страшылка прэзідэнта Барака Абамы і першай лэдзі ЗША, сумны Дзень Дурня, перамога Вікторыі Азаранкі ў Маямі – гэтыя і іншыя навіны сусветных фотакарэспандэнтаў у падборцы агенцтва.
Глядзіце найлепшыя кадры мінулага тыдня ў фотастужцы Sputnik.
Вайскоўцы жаночага ваенізаванага фарміравання Пешмерга на выпускной цырымоніі ў паліцэйскай акадэміі ў горадзе Заху ірацкай правінцыі Дахук, 30 сакавіка.
Прэзідэнт ЗША Барак Абама і першая лэдзі Мішэль Абама на святкаванні Вялікадня на паплаўцы перад Белым домам прачыталі дзецям казку "Там, дзе жывуць пачвары" Морыса Сендака, Вашынгтон, 28 сакавіка.
Дзень Дурня ў ЗША сёлета быў сумным як ніколі. Перадвыбарчая кампанія ў апошні час дае столькі падстаў для смеху і жартаў, што 1 красавіка жартаваць было зусім нецікава. Няўдалы жарт з рэкламай "Бюстгальтар для сабак" у гэтым пераконвае.
Робат у натуральную велічыню "Mark 1", стваральнік якога, 42-гадовы дызайнер-энтузіяст Рыкі Ма, натхняўся красунямі Галівуду, падчас дэманстрацыі ў Ганконгу, Кітай, 31 сакавіка. Стварэнне робата запатрабавала паўтара гады працы і 51 тысячу далляраў. "Запчасткі" для робата друкаваліся на 3D-прынтары. Стварэнне чалавекападобнага робата было дзіцячай марай дызайнера.
Крамы Мінска з 1 красавіка пачалі замену старых цэннікаў на новыя, у якіх, паводле парадаў міністэрства гандлю, паказваюцца адначасова кошты ў грашовых знаках 2000 года і кошты ў грашовых знаках 2009 года, гэта значыць з улікам дэнамінацыі.
Тры азіяцкіх ільвяня, якія нарадзіліся 25 студзеня 2016 года, побач з іх маці Ларэнай. Іх прадставілі публіцы ў заапарку Мехелен, Бельгія, 30 сакавіка.
Нырэц робіць здымкі наведвальнікаў падводнага гатэля ў парыжскім акіянарыўме. Правесці ноч у празрыстым акварыўме, акружаным акуламі, можна будзе ўсяго тры дні ў красавіку. Ён месціць толькі чатыры чалавекі за раз, гэта значыць усяго ў праекце змогуць паўдзельнічаць 12 чалавек. Потым спальня ператворыцца ў навуковую лабараторыю для марскіх біёлагаў.
Могілкі хатніх жывёл у Пекіне, Кітай, 26 сакавіка. Гаспадыня прыйшла на магілу сваёй папярэдняй сабакі з новым гадаванцам. 4 красавіка ў Кітаі адзначаецца свята памінання памерлых Цінмін, у гэты дзень кітайцы ўспамінаюць і пра памерлых жывёл.
Геалагічная служба ЗША абвясціла найвышэйшы ўзровень трывогі для авіяцыі на Алеўцкіх астравах з-за вывяржэння вулкана Паўлава. Вулкан пачаў вывяргацца ў нядзелю днём па мясцовым часе, выкінуўшы слуп попелу на вышыню 6 кіламетраў і выклікаўшы падземныя штуршкі. Апошні раз ён вывяргаўся ў лістападзе 2014 года.
Купанне ў гарачых крыніцах на выспе Дзесэпшн, які ўваходзіць у архіпелаг Паўднёвых Шэтландскіх астравоў, 3 красавіка. Дзікая прырода Антарктыды з кожным годам прыцягвае ўсё больш турыстаў.
Габрыэла Пападакіс і Гіём Сізерон (Францыя), якія занялі першае месца ў танцах на лёдзе, Хаўер Фернандэс (Іспанія), які заняў першае месца ў мужчынскім адзіночным катанні, Яўгенія Мядзведзева (Расія), якая заняла першае месца ў жаночым адзіночным катанні, Меган Дзюамель і Эрык Рэдфорд (Канада), якія занялі першае месца ў парным катанні, у паказальных выступах на чэмпіянаце свету па фігурным катанні ў Бостане, 3 красавіка.