Рабаў: красавік будзе цяплейшы, чым звычайна

© Sputnik / МИХАИЛ ХАСИЕВПрымула
Прымула - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па прагнозах Гідрамета, у другой дэкадзе красавіка магчымы снег і замаразкі, а сапраўднае цяпло прыйдзе толькі напрыканцы месяца.

МІНСК, 5 кра — Sputnik. Сіноптыкі абяцаюць, што гэты красавік будзе цяплейшы, чым звычайна, але без кароткачасовых пахаладанняў не абыдзецца, паведамілі ў Гідрамеце.

"Сярэдняя тэмпература паветра ў красавіку сёлета чакаецца на 1 вышэй за кліматычную норму, а сярэдняя колькасць ападкаў у гэтым месяцы чакаецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў", — паведаміў Sputnik у аўторак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, у сераду днём будзе да 15-20, па паўднёвым захадзе да 24 цяпла, у чацвер месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, днём 12-18, па поўдні 19-22 градуса цяпла, у пятніцу і суботу днём 16-23, па паўднёвым усходзе да 25, у паўночна-заходніх раёнах 12-15 градусаў.

У нядзелю ў асобных раёнах чакаюцца навальніцы, тэмпература днём 12-19, па ўсходзе да 20-22, удакладніў Рабаў.

Другая дэкада красавіка звычайна бывае цяплей першай у сярэднім на 2,7 градуса.

З 11 па 20 красавіка будзе пераважаць няўстойлівы характар надвор'я; месцамі, а ў сярэдзіне дэкады на большай частцы тэрыторыі, кароткачасовыя дажджы, па паўночным усходзе магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ўначы 0… + 7, пры праясненнях 1-3 марозу, у найбольш халодныя ночы па паўночным усходзе да 5-7 марозу, дзённая тэмпература ў асноўным 6-13, паведаміў сіноптык.

Рабаў адзначыў, што найцяплейшай у красавіку будзе трэцяя дэкада.

"З 21 па 30 красавіка ў асобныя дні прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, напачатку дэкады па паўночным усходзе магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ноччу + 1… 8, днём 8-15", — сказаў Рабаў.

Сіноптык прагназуе павышэнне тэмпературнага рэжыму напрыканцы месяца: ноччу чакаецца 9-14, днём у асноўным 16-23, у самыя цёплыя дні ў паўднёвых раёнах 24-27 градусаў.

Найбольш цёплым красавіка быў ў 1950, 1983, 1999, 2001, 2008 і 2014 гадах, самым цёплым за пасляваенны перыяд выдаўся красавік 2000 года. Халадней за звычайны было ў красавіку 1954, 1958, 1981, 1987 і 1997 гадоў, а найхаладнейшым выдаўся красавік 1955-га, распавёў Рабаў.

Стужка навiн
0