Лякарня запрасіла Домрачаву і Б'ёрндалена на сумесныя роды

© Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкДар'я Домрачава
Дар'я Домрачава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Біятланісты яшчэ не ведаюць, якое грамадзянства будзе ў іх дзіцяці.

МІНСК, 6 кра — Sputnik. Трохразовую алімпійскую чэмпіёнку Дар'ю Домрачаву і легенду сусветнага біятлона Оле-Эйнара Б'ёрндален запрасілі на сумесня роды ў 5-ую лякарню Мінска, заявіў загадчык радавым аддзялення бальніцы Васіль Шостак у эфіры тэлеканала "СТВ".

У аўторак, 5 красавіка, 42-гадовы нарвежац на спецыяльнай прэс-канферэнцыі паведаміў пра тое, што ў іх з Домрачавай будзе дзіця. Пазней сама спартсменка распавяла, што папаўненні ў сям'і варта чакаць восенню гэтага года.

Прыняць Домрачаву і Б'ёрндален на партнёрскія роды хочуць у 5-й гарадской лякарні, удзел у будаўніцтве якой разам з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам прымала біятланістка. Загадчык радавым аддзяленнем лякарні Васіль Шостак сказаў, што ў радзільным доме былі б рады бачыць Дашу і прыняць у яе роды. Таксама медык гарантаваў спартсменцы лепшую палату.

© Photo : 5-я городская клиническая больницаИндивидуальный родильный зал 5-й больницы
Индивидуальный родильный зал 5-й больницы - Sputnik Беларусь
Индивидуальный родильный зал 5-й больницы

Раней за роды ў Беларусі выказалася віцэ-прэм'ер Наталля Качанава. Таксама СМІ ўзгадалі, як на будаўніцтве лякарні колькі гадоў таму беларускі лідэр прапаноўваў спартсменцы стаць мамай менавіта тут. 

Стужка навiн
0