Sputnik Беларусь адкрые мультымедыйны прэс-цэнтр

© Sputnik / Виктор ТолочкоSputnik Беларусь адкрые прэс-цэнтр
Sputnik Беларусь адкрые прэс-цэнтр - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У запуску цэнтра возьмуць удзел міністр інфармацыі рэспублікі Лілія Ананіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў і генеральны дырэктар медыягрупы МІА “Россия сегодня” Дзмітрый Кісялёў.

МІНСК, 7 кра — Sputnik. Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь адкрые мультымедыйны прэс-цэнтр у чацвер у Мінску.

Падзея будзе прымеркавана да 20-годдзя са дня падпісання першага дагавора аб стратэгічным партнёрстве Беларусі і Расіі. У ім возьмуць удзел міністр інфармацыі рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў і генеральны дырэктар медыягрупы МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.

Адразу ж пасля адкрыцця прэс-цэнтр пачне сваю працу па адрасе вуліца Камуністычная, 86. Мяркуецца, што гэта будзе сучасная медыйная пляцоўка, высокатэхналагічнае абсталяванне якой дазволіць праводзіць мерапрыемстваў самага рознага фармату — ад наўпроставых тэлевізійных трансляцый да відэамостаў з рознымі кропкамі свету.

Прэс-зала разлічана на 40 месцаў, таксама ў ім будзе ўся інфраструктура для прыёму і перадачы інфармацыі, у тым ліку Wi-Fi і сістэма для сінхроннага перакладу.

Sputnik (sputniknews.com) — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Стужка навiн
0