Фота

Як адкрывалі прэс-цэнтр Sputnik

Падпісацца
Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik адкрыла мультымедыйны прэс-цэнтр у Мінску. Глядзіце ў фотастужцы кадры ўрачыстага адкрыцця, а таксама фота сустрэч генеральнага дырэктара медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрыя Кісялёва з беларускімі міністрамі.

Напярэдадні адкрыцця прэс-цэнтра кіраўнікі медыягрупы "Россия сегодня" сустрэліся з кіраўнікамі МЗС і Мінінфарма Беларусі, паслом РФ Аляксандрам Сурыкавым.

Цырымонія адкрыцця, якая адбылася ў чацвер 7 красавіка, была прымеркавана да 20-годдзя са дня падпісання першага дагавора аб стратэгічным партнёрстве Беларусі і Расіі.

Гендырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў і кіраўнік Мінінфарма Беларусі Лілія Ананіч афіцыйна адкрылі мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь і пажадалі праекту працаваць на карысць Беларусі і Расіі.

Канферэнцыя з удзелам высокіх гасцей, прэс-сакратароў міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, а таксама журналістаў, прайшла ў фармаце тэлемосту паміж Масквой і Мінскам.

Прэс-цэнтр распачаў сваю працу па адрасе вуліца Камуністычная, 86. Гэта сучасная медыйная пляцоўка, высокатэхналагічнае абсталяванне якой дазволіць праводзіць мерапрыемстваў самага рознага фармату — ад прамых тэлевізійных трансляцый да відэамастоў з рознымі кропкамі свету.

Прэс-зала разлічана на 40 месцаў, таксама ў ім будзе ўся інфраструктура для прыёму і перадачы інфармацыі, у тым ліку Wi-Fi і сістэма для сінхроннага перакладу.

Sputnik (sputniknews.com) — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik складаецца з сайтаў больш чым на 30 мовах, аналагавага і лічбавага радыёвяшчання, мабільных прыкладанняў і старонак у сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа пярэднім плане - кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура і генеральны дырэктар медыягрупы МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.
Кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура і генеральны дырэктар медиагруппы МІА Россия сегодня Дзмітрый Кісялёў - Sputnik Беларусь
1/18
На пярэднім плане - кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура і генеральны дырэктар медыягрупы МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСустрэча міністра замежных спраў РБ Уладзіміра Макея з генеральным дырэктарам медыягрупы МІА "Россия сегодня" Дзмітрыем Кісялёвым.
Сустрэча міністра замежных спраў РБ Уладзіміра Макея з генеральным дырэктарам медыягрупы МІА Россия сегодня Дзмітрыем Кісялёвым - Sputnik Беларусь
2/18
Сустрэча міністра замежных спраў РБ Уладзіміра Макея з генеральным дырэктарам медыягрупы МІА "Россия сегодня" Дзмітрыем Кісялёвым.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСустрэча Уладзіміра Макея з Дзмітрыем Кісялёвым і Андрэем Благадыранка. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў рамках інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, функцыянавання Sputnik у Рэспубліцы Беларусь, а таксама правядзенне сумесных мерапрыемстваў.
Сустрэча Уладзіміра Макея з Дзмітрыем Кісялёвым і Андрэем Благадыранка - Sputnik Беларусь
3/18
Сустрэча Уладзіміра Макея з Дзмітрыем Кісялёвым і Андрэем Благадыранка. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў рамках інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, функцыянавання Sputnik у Рэспубліцы Беларусь, а таксама правядзенне сумесных мерапрыемстваў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр інфармацыі Лілія Ананіч і генеральны дырэктар медыягрупы МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў на сустрэчы ў Мінску.
Міністр інфармацыі Лілія Ананіч і генеральны дырэктар медыягрупы МІА Россия сегодня Дзмітрый Кісялёў - Sputnik Беларусь
4/18
Міністр інфармацыі Лілія Ананіч і генеральны дырэктар медыягрупы МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў на сустрэчы ў Мінску.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНа сустрэчы ў Міністэрстве інфармацыі.
Падчас сустрэчы ў Міністэрстве інфармацыі - Sputnik Беларусь
5/18
На сустрэчы ў Міністэрстве інфармацыі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнікі МІА "Россия сегодня" і Sputnik Беларусь за круглым сталом з паслом РФ у Рэспубліцы Беларусь Аляксандрам Сурыкавым.
Сустрэча ў пасольстве Расіі і Беларусі - Sputnik Беларусь
6/18
Кіраўнікі МІА "Россия сегодня" і Sputnik Беларусь за круглым сталом з паслом РФ у Рэспубліцы Беларусь Аляксандрам Сурыкавым.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура паказвае новы прэс-цэнтр гендырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву і кіраўніку Мінінфарма Беларусі Ліліі Ананіч.
Прэс-цэнтр Sputnik Беларусь - Sputnik Беларусь
7/18
Кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура паказвае новы прэс-цэнтр гендырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву і кіраўніку Мінінфарма Беларусі Ліліі Ананіч.
© Sputnik / Виктор ТолочкоДзмітрый Кісялёў і Лілія Ананіч. Міністр інфармацыі адзначыла на адкрыцці прэс-цэнтра, што праект накіраваны на сяброўства Беларусі і Расіі, а таксама інтэграцыю дзвюх краін.
Дзмітрый Кісялёў і Лілія Ананіч - Sputnik Беларусь
8/18
Дзмітрый Кісялёў і Лілія Ананіч. Міністр інфармацыі адзначыла на адкрыцці прэс-цэнтра, што праект накіраваны на сяброўства Беларусі і Расіі, а таксама інтэграцыю дзвюх краін.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдкрыццё прэс-цэнтра было прымеркавана да 20-годдзя са дня падпісання першага дагавора аб стратэгічным партнёрстве Беларусі і Расіі. З нагоды гэтай падзеі Sputnik зладзіў фотавыставу.
Адкрыццё прэс-цэнтра Sputnik - Sputnik Беларусь
9/18
Адкрыццё прэс-цэнтра было прымеркавана да 20-годдзя са дня падпісання першага дагавора аб стратэгічным партнёрстве Беларусі і Расіі. З нагоды гэтай падзеі Sputnik зладзіў фотавыставу.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура, намеснік міністра замежных спраў РБ Яўген Шастакоў, міністр інфармацыі РБ Лілія Ананіч і пасол РФ ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў.
Кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура, намеснік міністра замежных спраў РБ Яўген Шастакоў, міністр інфармацыі РБ Лілія Ананіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліке Беларусь Аляксандр Сурыкаў - Sputnik Беларусь
10/18
Кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура, намеснік міністра замежных спраў РБ Яўген Шастакоў, міністр інфармацыі РБ Лілія Ананіч і пасол РФ ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў.
© Sputnik / Виктор Толочко"Я ўспрымаю Sputnik як наш агульны, саюзны, рэсурс", - заявіў на адкрыцці прэс-цэнтра Кісялёў.
На адкрыцці прэс-цэнтра Sputnik - Sputnik Беларусь
11/18
"Я ўспрымаю Sputnik як наш агульны, саюзны, рэсурс", - заявіў на адкрыцці прэс-цэнтра Кісялёў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі Аляксандр Сурыкаў падчас адкрыцця прэс-цэнтра асабліва адзначыў той факт, што праект адкрыўся ў 20-годдзе стратэгічнага партнёрства Расіі і Беларусі.
Падчас прэс-канферэнцыі пасля адкрыцця мультымідыйнага прэс-цэнтра Sputnik Беларусь - Sputnik Беларусь
12/18
Пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў падчас адкрыцця прэс-цэнтра асабліва адзначыў той факт, што праект адкрыўся ў 20-годдзе стратэгічнага партнёрства Расіі і Беларусі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПадчас канферэнцыі адбыўся відэамост Масква-Мінск, прысвечаны гэтай падзеі.
Падчас канферэнцыі адбыўся відэамост Масква-Мінск, прысвечаны 20-годдзю стратэгічнага партнёрства Расіі і Беларусі - Sputnik Беларусь
13/18
Падчас канферэнцыі адбыўся відэамост Масква-Мінск, прысвечаны гэтай падзеі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНа адкрыцці прэс-цэнтра прысутнічалі беларускія журналісты, прэс-сакратары ведамстваў.
На адкрыцці прэс-цэнтра прысутнічалі беларускія журналісты, прэс-сакратары ведамстваў - Sputnik Беларусь
14/18
На адкрыцці прэс-цэнтра прысутнічалі беларускія журналісты, прэс-сакратары ведамстваў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ апазіцыйных журналістаў было шмат пытанняў да Кісялёва.
Прэс-сакратары ведамстваў, журналісты на адкрыціі прэс-цэнтра Sputnik - Sputnik Беларусь
15/18
У апазіцыйных журналістаў было шмат пытанняў да Кісялёва.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр інфармацыі Лілія Ананіч сказала, што галоўнае для СМІ ў рэспубліцы - казаць праўду, а не спрабаваць на нешта ўплываць або ўвязвацца ў "інфармацыйныя войны". Кіраўнік МІА "Россия сегодня" падкрэсліў, што не баіцца закрыцця праекта Sputnik Беларусь, як гэта было з латвійскім хабам.
Адкрыццё прэс-цэнтра - Sputnik Беларусь
16/18
Міністр інфармацыі Лілія Ананіч сказала, што галоўнае для СМІ ў рэспубліцы - казаць праўду, а не спрабаваць на нешта ўплываць або ўвязвацца ў "інфармацыйныя войны". Кіраўнік МІА "Россия сегодня" падкрэсліў, што не баіцца закрыцця праекта Sputnik Беларусь, як гэта было з латвійскім хабам.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПасля прэс-канферэнцыі журналісты доўга не адпускалі Дзмітрыя Кісялёва.
Дзмітрый Кісялёў адказвае на пытанні журналістаў у Мінску - Sputnik Беларусь
17/18
Пасля прэс-канферэнцыі журналісты доўга не адпускалі Дзмітрыя Кісялёва.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь размесціўся ў Дома Масквы.
Дом Масквы, дзе размясціўся мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь - Sputnik Беларусь
18/18
Мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь размесціўся ў Дома Масквы.
Стужка навiн
0