МІНСК, 8 кра — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі правядзе ў пятніцу кантрольны матч супраць каманды Францыі, паведамляе Sputnik.
Беларускія хакеісты працягваюць падрыхтоўку да Чэмпіянату свету, які пройдзе ў маі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. У красавіку падапечныя Дэйва Льюіса правядуць некалькі спарынгаў у рамках Еўрапейскага хакейнага выкліку.
Першы паядынак Еўравыкліку адбудзецца ў Гродне супраць зборнай Францыі. Вядома, што матч прапусцяць Аляксей Калюжны і Сяргей Касціцын, у першага невялікія праблемы са здароўем.
Сустрэча Беларусь-Францыя пачнецца а 19-й. Другі матч супраць французаў дружына Люіса правядзе ў суботу, 9 красавіка, у Мінску. Пачатак сустрэчы ў 16:30.
Абодва паядынкі пакажа тэлеканал "Беларусь 5".
У красавіку беларусы згуляюць таксама на выездзе са зборнай Латвіі (15 і 16 красавіка), дома — з камандай Швейцарыі (22 і 23 красавіка — у Маладзечне і Мінску), у гасцях — з Германіяй (29 і 30 красавіка).