МУС Латвіі ўнесла ў "чорны спіс" "начнога ваўка" Лакатоша

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкУдзельнікі мотапрабега "Начныя ваўкі", архіўнае фота
Удзельнікі мотапрабега Начныя ваўкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Байкер мае від на жыхарства ў прыбалтыйскай краіне з 1980-х гадоў, унясенне ў спіс непажаданых асобаў было ініцыявана кіраўніком МУС.

МІНСК, 9 кра — Sputnik. Кіраўнік латвійскага аддзялення расійскага мотаклуба "Начныя ваўкі" Ігар Лакатош уключаны ў "чорны спіс" МУС Латвіі і чакае сваёй экстрадыцыі ў РФ, паведамляе Sputnik Латвія.

На імя расіяніна ў Латвіі зарэгістраваны філіял мотаклуба "Начныя ваўкі" — Night Wolves MC Latvia. Лакатош разам з латвійскімі таварышамі летась прымаў удзел у арганізаваным расійскімі байкерамі прабегу па маршруце Масква-Берлін. Напярэдадні, па словах жонкі байкера Ірыны, да яго дадому ў Юрмалу прыехалі прадстаўнікі сілаў правапарадку і папрасілі праехаць з імі для высвятлення акалічнасцяў.На дадзены момант вынесеныя тры рашэнні адносна Лакатоша: аб яго затрыманні, унясенні ў чорны спіс і аб экстрадыцыі.

Па дадзеных мясцовых СМІ, Лакатош уключаны ў "чорны спіс" непажаданых асоб міністрам унутраных спраў Латвіі Казлоўкісам і ў бліжэйшы час будзе выправаджаны з краіны. У МУС Sputnik пацвердзілі, што рашэнне было прынята, грунтуючыся на думцы органаў бяспекі.

Латвійскія байкеры, у прыватнасці кіраўнік мотаклуба "Браты Ветра" Айварc Фрэйманіс распавёў Sputnik, што "Начных ваўкоў" у краіне ўжо няма. "Распаліся яны па чутках некалькі гадоў таму. Па асабістых матывах, і ні колькі іх было чалавек, ні застаўся хто ў арганізацыі, невядома", — сказаў Фрэйманіс.

Напрыканцы сакавіка лідэр "Начных ваўкоў" Аляксандр Залдастанаў (Хірург) заявіў, што сёлета байкеры паўтораць свой марш-кідок у Еўропу праз Беларусь, Польшчу, Славакію, Аўстрыю, Чэхію і Нямеччыну, завяршыўшы яго 9 мая ў Берліне.

Афіцыйная колькасць калоны — 40 матацыклістаў. Але з тымі, хто далучыцца да яе ў Еўропе, будзе не менш за сотню чалавек, лічаць арганізатары акцыі. Па іх словах, ніхто не збіраецца "траўмаваць" мясцовыя ўлады савецкай і расійскай сімволікай, аднак сцяг Перамогі, "ваўкі" ўсё ж, прывязуць.

Стужка навiн
0