МІНСК, 10 кра — Sputnik. Восем дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных напрамкаў будуць курсіраваць у Беларусі 10 мая, паведамілі Sputnik у прэс-службе БЧ.
Так, у гэты дзень дадаткова назначаны восем цягнікоў: №713 Віцебск-Мінск, № 714 Мінск-Віцебск, №608 Брэст-Мінск, №664 Брэст-Мінск, №711 Брэст-Мінск, №712 Мінск-Брэст, №645 Віцебск-Магілёў, №646 Магілёў-Віцебск.
"Беларуская чыгунка з улікам пасажырапатоку працягне працу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на перыяд майскіх святаў", — адзначылі ў прэс-службе.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце БЧ, а таксама ў касах чыгункі і па даведкавым тэлефоне.