У Мінску ўзгадваюць тэракт у метро 11 красавіка 2011 года

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛя мемарыяльнага знака "Рака памяці"
Ля мемарыяльнага знака Рака памяці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выбух на станцыі метро "Кастрычніцкая" прагрымеў пяць гадоў таму – у гадзіну пік 11 красавіка 2011 года – і забраў жыцці 15 чалавек.

МІНСК, 11 кра — Sputnik. Пяць гадоў таму адбыўся тэракт на станцыі метро "Кастрычніцкая", сёння мінчукі нясуць кветкі да месца трагедыі, каля мемарыяльнага знака "Рака памяці" выстаўлена ганаровая варта.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛя мемарыяльнага знаку "Рака памяці"
У мемориального знака Река памяти - Sputnik Беларусь
Ля мемарыяльнага знаку "Рака памяці"

11 красавіка 2011 года ў Мінску на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў вячэрнюю "гадзіну пік" у 17.56 адбыўся выбух, у выніку якога 11 чалавек загінулі на месцы, чацвёра памерлі ў шпіталях. Цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці атрымалі 315 грамадзян. Генеральная пракуратура Беларусі класіфікавала яго як тэракт.

© Sputnik / Сергей Самохин / Перайсці ў медыябанкСтанцыя метро "Кастрычніцкая"
Станция Октябрьская  - Sputnik Беларусь
Станцыя метро "Кастрычніцкая"

Станцыя метро "Кастрычніцкая" размешчана ў цэнтры Мінска недалёка ад будынка адміністрацыі прэзідэнта, Палаца прафсаюзаў, Палаца Рэспублікі, музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, буйнога ўнівермага сталіцы — ГУМа, тэатраў — лялечнага, юнага гледача і імя Янкі Купалы. Яна з'яўляецца перасадачным вузлом паміж Маскоўскай і Аўтазаводскай лініямі, адзінай перасадачнай станцыяй мінскага метро. Асноўная частка Маскоўскай лініі метро, якая перасякае горад з захаду на ўсход, пралягае пад галоўнай вуліцай сталіцы — праспектам Незалежнасці. Аўтазаводская лінія злучае спальныя раёны паўночнай часткі горада з буйнымі заводамі на поўдні Мінска. Залы двух перасадачных станцый "Кастрычніцкая" і "Купалаўская" злучае пераходны тунэль.

"Кастрычніцкая" з'яўляецца самай загружанай станцыяй мінскага метрапалітэна, у "гадзіны пік" яна прапускае ў паўтара разы больш пасажыраў, чым было запланавана ў праекце.

Паводле дадзеных міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, выбухная прылада знаходзілася пад лаўкай на платформе насупраць другога вагона цягніка, які рухаўся з боку станцыі "Плошча Перамогі". У выніку выбуху на платформе ўтварылася варонка дыяметрам каля 80 сантыметраў. Магутнасць выбуху ў трацілавым эквіваленце склала ад пяці да сямі кілаграмаў. Выбуховае прыстасаваньне было начынена металічнымі шарыкамі дыяметрам каля аднаго сантыметра. У гэты ж час у процілеглым кірунку рухаўся іншы склад, які быў вымушаны прайсці без прыпынку.

© Sputnik / РИА Новости/Ты репортер / Перайсці ў медыябанкТэракт у мінскім метро
Теракт в метро Минска - Sputnik Беларусь
Тэракт у мінскім метро

Са слоў машыніста пацярпелага цягніка, выбух адбыўся прыкладна праз дзве секунды пасля адкрыцця дзвярэй вагонаў.

Паведамленне аб выбуху на "Кастрычніцкай" паступіла ў 17.58. Праз тры хвіліны на месца прыбылі першыя падраздзяленні выратавальнікаў, людзей са станцыі эвакуіравалі. Уваход у метро зачынілі, рух па праспекце Незалежнасці, на які выходзіць станцыя, быў часткова перакрыты. Да месца здарэння былі сцягнуты карэты "хуткай дапамогі", спецтэхніка МНС, міліцыі, КДБ, ля ўваходу ў метро дзяжурылі пажарныя.

У Мінск прыбылі эксперты-крыміналісты ФСБ Расіі для аказання дапамогі ў расследаванні тэракту.

13 красавіка беларускія ўлады абвясцілі днём жалобы па загінулых у выніку выбуху ў мінскім метро.

З-за тэракту на некалькі дзён была парушана праца метрапалітэна Мінска. Выбухной хваляй быў часткова разбураны столь станцыі "Кастрычніцкая", пашкоджаны сцены над эскалатарам, выйшаў з ладу і эскалатар. Маскоўская лінія падземкі, рух на якой быў прыпынены з-за выбуху, запрацавала зноў 13 красавіка ўвечары, але цягнікі ішлі без прыпынку на станцыі "Кастрычніцкая". У поўным аб'ёме рух на гэтай лініі было адноўлены 14 красавіка.

Па факце выбуху Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу. Праз суткі пасля трагедыі беларускія спецслужбы затрымалі падазраваных у тэрарызме — ураджэнцаў Віцебска Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

© Sputnik / Перайсці ў медыябанквыявы тэрарыстаў з камер назірання ў мінскім метро
Изображения террористов с камер наблюдения в минском метро - Sputnik Беларусь
выявы тэрарыстаў з камер назірання ў мінскім метро

Экспертыза ФСБ Расіі ўстанавіла, што ў метро выбухнула прылада электрычнага тыпу асколачна-фугаснага дзеяння. Зарад бомбы быў змешчаны ў дзве пластыкавыя бутэлькі сумарным аб'ёмам не менш за 12 літраў. Сродак маскіроўкі і дастаўкі бомбы — торба аб'ёмам не менш за 15 літраў. У бомбе быў выкарыстаны зарад выбухоўкі, які важыў не менш за 12,5 кілаграма. Выбухоўка была выраблена на аснове аміячнай салетры з дадаткам іншых рэчываў. У якасці выбуховага рэчыва ў бомбе было ўжыта каля 30 грамаў трыацэтона трыпераксіду. У прыладзе былі электрадзетанатар і сістэма засцярогі. Бомба прыводзілася ў дзеянне дыстанцыйна.

Падчас следства высветлілася, што Дзмітрый Канавалаў першапачаткова хацеў пакінуць выбуховае прыстасаванне, якое вырабіў ў сваёй кватэры ў Віцебску, у непасрэднай блізкасці да эскалатара, што прывяло б да большай колькасці ахвяр. Але, убачыўшы небяспеку для сябе, прыняў рашэнне змяніць месца закладкі выбухной прылады. Ён усталяваў бомбу пад лаўкай у метро, каб застацца ў жывых і не быць закранутым выбухной хваляй. Пасля гэтага Канавалаў пайшоў да пачатку тунэлю, які вядзе на станцыю "Купалаўская". Там ён націснуў кнопку пульта, ад сігналу якога і спрацавала бомба.

Падчас аднаго з допытаў Дзмітрый Канавалаў паведаміў, што здзейсніў тэракт "для дэстабілізацыі абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь", каб "пасеяць страх, паніку".

Суд над абвінавачанымі ў выбуху ў метро пачаўся 15 верасня 2011 года.

30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд Беларусі прыгаварыў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу, матываваўшы сваё рашэнне тым, што арганізатар тэракту Канавалаў здзяйсняў неаднаразовыя акты тэрарызму, апошні з якіх прывёў да смерці 15 чалавек, а Кавалёў як саўдзельнік, на працягу многіх гадоў ведаючы пра дзеянні Канавалава, не паведамляў пра гэта праваахоўным органам. У выпадку з тэрактам у метро судзеянне Кавалёва насіла мэтанакіраваны характар.

Кавалёў падаваў прашэнне аб памілаванні, Канавалаў гэтага рабіць не стаў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка памілаваць асуджаных адмовіўся ў сувязі з выключнай небяспекай і цяжкасцю наступстваў для грамадства ад учыненых злачынстваў.

18 сакавіка 2012 года беларускія Агульнанацыянальнае тэлебачанне паведаміла, што смяротныя прысуды ў дачыненні да грамадзян Беларусі Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, асуджаных за тэрарызм, у тым ліку за выбух у мінскім метро ў красавіку 2011 года, прыведзены ў выкананне.

© Sputnik / Егор Еремов / Перайсці ў медыябанкАдкрыццё мемарыяльнага знаку ў памяць аб ахвярах у мінскім метро
Открытие мемориального знака в память о жертвах теракта в метро - Sputnik Беларусь
Адкрыццё мемарыяльнага знаку ў памяць аб ахвярах у мінскім метро

У першую гадавіну трагедыі ў памяць аб ахвярах тэракту ля ўваходу на станцыю метро "Кастрычніцкая" быў адкрыты памятны знак "Рака памяці". Кампазіцыя выканана з бронзы, белага мармуру і чорнага граніту. На бронзавай стэле адлюстраваны 15 хваль, на грабянях якіх — прозвішчы 15 загінуўшых у трагедыі. Акрамя імёнаў загінуўшых кампазіцыя змяшчае адзін надпіс, які сімвалізуе спынены час на электронным табло, — дату тэракта.

Стужка навiн
0