МІНСК, 11 кра — Sputnik. Кінакампанія Warner Bros. апублікавала першы трэйлер спін-офу сагі пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра " Фантастычныя стварэнні і дзе яны селяцца".
У цэнтры сюжэту спін-офу — прыгоды чараўніка Н'ют Скамандэра. Дзеянні адбываюцца за 70 гадоў да нараджэння Гары Потэра. Галоўную ролю ў фільме сыграў Эдзі Рэдмэйн. Аўтары плануюць зняць трылогію, а рэжысёрам стужак выступіць рэжысёр апошніх фільмаў пра Потэра Дэвід Етс.
Кінакампанія Warner Bros. прадставіла першы паўнавартасны трэйлер стужкі ў гэту нядзелю. За дзень ролік паглядзелі амаль 200 тысяч чалавек.
Пакуль што назву карціны перакладаюць як " Фантастычныя стварэнні і дзе яны селяцца" ў той час як аналагічную кнігу раней перакладалі як "Фантастычныя звяры і месцы іх пражывання". Канчатковую версію перакладу для пракату ў краінах СНД будуць вызначаць дыстрыб'ютары.
Бюджэт карціны пакуль не аб'яўляюць, аднак мяркуецца, што ён складзе не менш за 150 мільёнаў даляраў ЗША, у сусветны пракат карціна выйдзе 11 лістапада 2016 года.