"Усё было інакш" – новы праект НЦСМ

© Sputnik / Евгения Новоженина / Перайсці ў медыябанкМастак за працай
Мастак за працай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Публічная праграма выставы сканцэнтравана на крытычным асэнсаванні ролі сучаснага мастацтва сёння і накіравана на непасрэднае ўзаемадзеянне з гледачом.

МІНСК, 11 кра — Sputnik. У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта "Усё было па-інакш", які аб'яднае працы мастакоў з розных краін свету і распавядзе правядзе экскурс у гісторыю, распавялі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

На выставе будуць прадстаўлены фатаграфіі, інсталяцыі, аб'екты і тэкставыя працы мастакоў, якія жывуць у Беларусі, Бельгіі, Польшчы.

"Праект "Усё было па-іншаму" будуецца на несупадзенні гісторыі, дакумента і памяці. Аўтары інтэрпрэтуюць ідэю аб тым, што аб'екты, малюнкі і тэксты ў роўнай ступені ненадзейныя. Ці сапраўды дакумент, які застаецца ў нас як сведчанне, можа быць пэўным? Бо памяць не захоўвае злепак падзеі, але заўжды трансфармуе яго і адаптуе да рэальнасці", — распавяла куратар выставы Таццяна Кандраценка.

Межы паміж прыватным і публічным (мастакі Ігар Саўчанка, Уладзімір Парфянок), аскепкі савецкай эпохі (Ігар Цішын, Аляксандр Цехановіч), цытаты папулярнай культуры (Міхаіл Гулін), няўлоўлівае "тут і цяпер" (Канстанцін Селіханаў, Наталля Залозная, Марына Сабоўская), ўмоўнасць смерці (Антаніна Слабодчыкава, Таццяна Радзівілка) становіцца матэрыялам для мастацкага выказвання.

"Праект з'яўляецца разгорнутым даследаваннем таго, як рассыпаецца дакладнасць, калі да дакумента — няхай гэта будзе малюнак, аб'ект або тэкст — дакранаецца мастак", — адзначыла Кандраценка.

Публічная праграма выставы сканцэнтравана на крытычным асэнсаванні ролі сучаснага мастацтва сёння і накіравана на непасрэднае ўзаемадзеянне з гледачом. У межах праекта ў НЦСМ для шырокай аўдыторыі арганізаваны лекцыі аб сучасным беларускім мастацтве, майстар-класы, сустрэчы з мастакамі і інтэрактыўныя мерапрыемствы, якія запрашаюць гледачоў да актыўнага ўдзелу.

Выстава будзе працаваць з 14 красавіка па 14 мая па адрасе Мінск, вул. Някрасава, 3. 

Стужка навiн
0