СМІ: Ірына Дубцова шпіталізавана з падазрэннем на мікраінсульт

© Sputnik / Саид Царнаев / Перайсці ў медыябанкСпявачка Ірына Дубцова
Спявачка Ірына Дубцова - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цвіценне бярозы ў Гомелі ледзь не забіла артыстку, патлумачыў яе піяр-дырэктар, цяпер спявачка знаходзіцца ў шпіталі, дзе яна праходзіць поўнае абследаванне.

МІНСК, 12 кра — Sputnik. Расійская спявачка Ірына Дубцова экстрана шпіталізавана, лекары падазраюць у папулярнай выканаўцы мікраінсульт, паведамляюць СМІ.

На мінулым тыдні Дубцова выступала з канцэртам у Гомелі ў межах гастрольнага тура "Кахай мяне доўга". Выступ спявачкі быў сарваны. Як пазней растлумачылі менеджэры Дубцовай, гэта было выклікана дрэнным самаадчуваннем артысткі, незадаволеныя гледачы сцвярджаюць, што яна знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення.

"У Гомелі зараз плюс дваццаць градусаў. Усё квітнее. Для Іры квітнеючая бяроза смяротна небяспечная! Абіраючы паміж рызыкай для жыцця і пабочнымі эфектамі прэпаратаў, яна абрала другое. Зараз Ірына знаходзіцца ў шпіталі, праходзіць поўнае абследаванне. Акрамя таго, неабходна дакладна высветліць, што менавіта выклікала такую нечаканую рэакцыю. Правяраюць лекары і сасудзістую сістэму спявачкі: ёсць падазрэньне на мікраінсульт, стан пры якім, дарэчы, вельмі падобны на алкагольнае ап'яненне", — паведаміў парталу 7days.ru піяр-дырэктар расійскай спявачкі Раман Пятрухін.

Алергія на квітнеючыя расліны была дыягнаставана ў Дубцова некалькі гадоў таму, акрамя гэтага лекары выявілі ў яе цяжкую форму астмы. У вясновы перыяд артыстка, як пішуць СМІ, звычайна пакідае Расію, каб пазбегнуць праблем са здароўем.

"Але гэтым разам пазбегнуць праблем не атрымалася: спявачка і яе менеджэры, якія складалі гастрольны графік, не ўлічылі, што на Беларусі сёлета ранняя вясна", — піша 7days.ru.

Стужка навiн
0