МІНСК, 12 кра — Sputnik. Мінгарвыканкам вырашыў падняць поўныя тарыфы на ваду і каналізацыю, адпаведнае рашэнне апублікавана ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Фіксаваныя (поўныя) тарыфы аплачваюць тыя грамадзяне, хто цалкам пакрывае эканамічна абгрунтаваныя затраты на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Цяпер фіксаваны тарыф без ПДВ на водазабеспячэнне складзе 6875 за кубаметр (раней — 5400), а за каналізацыю — 4530 (раней — 3600).
Аб павелічэнні поўных тарыфаў гарадскія ўлады папярэджвалі яшчэ ўзімку: справа ў тым, што эканамічна абгрунтаваныя тарыфы ў сталіцы былі аднымі з самых нізкіх у краіне.
Поўны кошт паслуг павінны кампенсаваць тыя, хто спажывае больш за 140 літраў за суткі на аднаго жахара ў кватэры. Таксама па гэтых тарыфах аплачваюць водазабеспячэнне і каналізацыю тыя, у каго адсутнічаюць персанальныя прыборы ўліку расходу вады, акрамя як у тых выпадках, калі ўстаноўка лічыльнікаў немагчымая.