ГОМЕЛЬ, 12 кра — Sputnik. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота прыняў удзел у адкрыцці пахавальні князёў Паскевічаў у Гомелі і пагутарыў з прадстаўнікамі расійскіх СМІ, перадае карэспандэнт Sputnik. Мерапрыемства пад назвай "Дзень памяці" прымеркавана да 91 гадавіны смерці апошняй гомельскай княгіні Ірыны Іванаўны Паскевіч. Да гэтага дня была праведзена рэстаўрацыя пахавальні.
"Тут знайшлі прытулак члены княжацкай сям'і — генерал-фельдмаршал Паскевіч, яго жонка, маці, бацька, дачкі і праўнучка фельдмаршала", — распавялі дзяржсакратару.
Рапоту праводзілі ў пахавальню, дзе ён змог паставіць свечкі за спачын сям'і Паскевічаў.
Для дзяржсакратара ў белай зале палаца Паскевічаў-Румянцавых выканалі творы беларускага кампазітара Яўгена Глебава і аўстрыйца Вольфганга Амадэя Моцарта.
Напярэдадні прэс-канферэнцыі з дзяржсакратаром расійскія журналісты зрабілі з ім сэлфі.
Капліца-пахавальня князёў Паскевічаў з'яўляецца адным з аб'ектаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. У магільным склепе пахаваны восем прадстаўнікоў сям'і Паскевічаў, у тым ліку былых уладальнікаў Гомельскага маёнтка — фельдмаршала Івана Фёдаравіча і яго сына Фёдара Іванавіча.