Паленне на пляжах і прыпынках канчаткова забароняць

CC BY 2.0 / Mike Mozart / No Vaping SignЗабарона на паленне звычайных і электронных цыгарэт
Забарона на паленне звычайных і электронных цыгарэт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Арганізацыі грамадскага харчавання абавяжуць ствараць спецыяльныя месцы для палення, патрабаванні да якіх распрацуюць Міністэрства аховы здароўя і МНС. Таксама абмежаванні плануюцца і для "электронных" курцоў.

МІНСК, 12 кра — Sputnik. Пералік месцаў з поўнай забаронай палення пашыраць у Беларусі сёлета, паведаміла журналістам у аўторак намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык.

Медыкі анансавалі шэраг абмежаванняў для курцоў на мінулым тыдні, тады паведамлялася, што забароняць паліць ва ўстановах грамадскага харчавання, а таксама ў аўтамабілях пры дзецях да 14 гадоў.

"У праекце дэкрэта (прэзідэнта Беларусі №28 — Sputnik) з'явіўся раздзел, які кажа пра поўную забарону палення ў пэўных месцах: ліфтах і дапаможных памяшканнях шматкватэрных жылых дамоў, інтэрнатаў, на балконах і лоджыях агульнага карыстання, на дзіцячых пляцоўках, тэрыторыях пляжаў, на працоўных месцах і ў вытворчых будынках (памяшканнях), прыпыначных пунктах", — сказала Наройчык.

Раней забарона на паленне на прыпынках грамадскага транспарту дзейнічала толькі ў Мінску, зараз жа будзе працаваць па ўсёй краіне. Акрамя таго, медыкі прапануюць прыраўнаваць электронныя цыгарэты да звычайных: іх забаронена будзе адкрыта выкладаць, а прадаваць будуць толькі паўналетнім.

Папраўкі ў дэкрэт могуць быць прыняты ўжо сёлета. У Беларусі, як сцвярджаюць сацыёлагі, паляць 27,9% насельніцтва ва ўзросце ад 16 гадоў.

Стужка навiн
0